3 траўня 2024, Пятніца, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Саакашвілі зрэзалі паўнамоцтвы

15
Саакашвілі зрэзалі паўнамоцтвы

Парламент Грузіі ў панядзелак прыняў закон аб канстытуцыйных папраўках, якія тычацца абмежавання паўнамоцтваў прэзідэнта.

Згодна з прынятымі папраўкамі прэзідэнт мае права распускаць урад, але не мае права без згоды парламента прызначаць новы кабінет, паведамляе «Інтэрфакс».

Разам з тым прэзідэнт мае права распусціць парламент, калі той тройчы не зацвердзіць новы склад урада, прадстаўлены кіраўніком рэспублікі, які пры гэтым не будзе мець права распускаць парламент у апошнія шэсць месяцаў свайго прэзідэнцкага тэрміну.

Да прызначэння новага ўрада ранейшы ўрад працягвае выконваць свае абавязкі.

Да прыняцця гэтых паправак прэзідэнт Грузіі меў права распускаць і прызначаць ўрад, а таксама распускаць парламент на працягу ўсяго тэрміну свайго кіравання.

На мінулым тыдні прэзідэнт Міхаіл Саакашвілі заявіў журналістам, што канстытуцыйныя папраўкі па абмежаванні прэзідэнцкай улады неістотныя, так як ён ніколі б распусціў бы ўрад, якому «абвясціў вотум даверу народ Грузіі».

У сваю чаргу прадстаўнікі кіруючай палітычнай кааліцыі «Грузінская мара» заяўлялі журналістам, што не вераць у «добрыя абяцанні Саакашвілі, так як яго ўчынкі і рашэнні не заўсёды адэкватныя».

Нагадаем, раней Саакашвілі неаднаразова выступаў у падтрымку беларускага дыктатара, абараняючы яго ад міжнародных санкцыяў. Грузінскія палітыкі таксама заяўлялі пра тое, што, у выпадку неспрыяльнай для грузінскага прэзідэнта сітуацыі ён можа папрасіць палітычнага прытулку ў Беларусі.

Фота з архіву

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках