27 красавiка 2024, Субота, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вярхоўны суд Расеі зацвердзіў «вечны» летні час

37
Вярхоўны суд Расеі зацвердзіў «вечны» летні час

Пазоў некалькіх грамадскіх арганізацый, якія патрабавалі адмены ў Расеі круглагадовага летняга часу, адхілены Вярхоўным судом.

Заяву падалі кіраўнікі Лігі абароны пацыентаў, Саюза пацыентаў і Таварыства спецыялістаў доказнай медыцыны, перадае ВВС.

Яны лічаць, што пастанова ўрада ад 31 жніўня 2011 года не адпавядае нормам расейскага і міжнароднага права, а таксама парушае права грамадзян на жыццё, здароўе і адпачынак.

Звароты з патрабаваннем вярнуць зімовы час у снежні мінулага года прымала і расейская Дзярждума.

У цяперашні час вялікая частка тэрыторый Расеі жыве па часе, які на дзве гадзіны апярэджвае паясны.

Як перадае агенцтва РАПСІ, адзін з пазоўнікаў - кіраўнік Лігі абароны пацыентаў Аляксандр Саверскі - адразу пасля рашэння Вярхоўнага суда заявіў, што абскардзіць яго.

«Я стараўся абараніць права грамадзян і дзяцей на нармальны сон», - заявіў Саверскі прэсе.

У ходзе слуханняў у Вярхоўным судзе ён аргументаваў патрабаванне вярнуць «зімовы» час, у прыватнасці, тым, што зімой у Маскве світае ў 9.40 раніцы, а вучыцца школьнікі пачынаюць у 8.30: «Фактычна дзеці паўтары гадзіны вучацца ноччу, а ўстаюць яшчэ раней. Дарослыя ад гэтага пакутуюць не менш».

Штогадовы пераход на зімовы час і назад быў адменены ў чэрвені 2011 года ўказам Дзмітрыя Мядзведзева: меркавалася, што рэформа спрыяльна адаб'ецца на здароўі грамадзян і на стане эканомікі Расеі, аднак многія расейцы лічаць летні час прычынай недасыпання, хранічнай стомленасці і іншых станаў, якія пагаршаюць якасць іх жыцця.

Услед за Расеяй перавод стрэлак адменены і ў Беларусі. Узімку менскі час адрозніваецца ад віленскага або кіеўскага на гадзіну, а ад варшаўскага - на дзве.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках