29 сакавiка 2024, Пятніца, 3:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Зміцер Бандарэнка: Няхай Расея плаціць за Лукашэнку

38

Калі б не было санкцый у дачыненні да Беларусі, зніклых і забітых лідараў апазіцыі ў краіне было б некалькі тысяч.

Пра гэта заявіў былы палітвязень і каардынатар грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Зміцер Бандарэнка, перадае тэлеканал «Белсат».

Дырэктар праваабарончай арганізацыі «Freedom House» і былы дыпламат Дэвід Крэмер (David Kramer) заклікаў Вашынгтон і Брусель да эканамічных санкцый у дачыненні да беларускага рэжыму. Наколькі магчымая рэалізацыя заяваў праваабаронцы?

Да голасу Дэвіда Крэмэра павінна прыслухацца кіраўніцтва ЗША, лічыць Зміцер Бандарэнка, паколькі праваабаронца наведваў Менск у якасці памочніка дзяржсакратара Злучаных Штатаў, ведае сітуацыю з правамі чалавека ў Беларусі. Акрамя таго, Дэвід Крэмер - сур'ёзная фігура ў амерыканскай палітыцы і патэнцыйны кандыдат на кіраўніка знешнепалітычнага ведамства ЗША.

«Беларускі рэжым абвінавачваецца міжнароднай супольнасцю ў шэрагу злачынстваў: выкраданне і забойства палітычных апанентаў, фальсіфікацыя выбараў і ўзурпацыя ўлады, катаванні і масавыя рэпрэсіі супраць грамадзянскай супольнасці, карупцыя і пастаўка зброі і нават наркотыкаў, таму міжнародная супольнасць павінна рэагаваць на такія паводзіны», - адзначыў былы палітвязень. Зміцер Бандарэнка падкрэсліў, што Беларусь - сур'ёзная праблема ўсяго свету, таму міжнародная супольнасць павінна дзейнічаць любымі метадамі.

Паводле яго слоў, Дэвід Крэмер быў бацькам разумнай палітыкі ў дачыненні да беларускага дыктатара, сарваўшы бізнес Чавеса і Лукашэнкі на нафце.

«ЗША разам з Канадай сапраўды ўжылі тады эканамічныя санкцыі супраць беларускага «Белнафтахіма», якія дзейнічаюць да гэтага часу», - нагадаў Зміцер Бандарэнка.

Дэвід Крэмер, па словах каардынатара «Еўрапейскай Беларусі», прымусіў беларускі рэжым выпусціць палітвязняў: Змітра Дашкевіча, Андрэя Клімава, Аляксандра Казуліна. «Гэта была заслуга Крэмера, які ведае, што размовы з рэжымам Лукашэнкі не даюць нічога, а дзеянні або пагроза санкцый прымушаюць рэжым рэагаваць», - адзначыў Зміцер Бандарэнка.

На думку былога палітвязня, беларускі рэжым, як і любая дыктатура, разумее толькі мову сілы.

«Калі будуць санкцыі Захаду, іх будзе спрабаваць кампенсаваць Расея. Хоча Расея мець свайго сатрапа Лукашэнку ў Беларусі - хай плаціць за гэта задавальненне», - падкрэсліў госць «Белсату», дадаўшы, што Крэмль не справіцца з задачай пастаянна падтрымліваць дыктатуры ў Беларусі і іншых краінах былога СССР.

Напісаць каментар 38

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках