25 красавiка 2024, Чацвер, 5:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Улады шукаюць замену беларусам

273
Улады шукаюць замену беларусам

Афіцыйны Менск спрабуе знайсці замену беларусам, якія масава з'язджаюць з краіны.

У бліжэйшы час «палатка» разгледзіць законапраект, які прадугледжвае кампенсацыі замежным спецыялістам. Дэфіцыт кваліфікаваных кадраў вымушае Менск запрашаць у краіну замежных спецыялістаў. Улады гатовыя пайсці на дадатковыя выплаты, перадае Deutsche Welle.

Згодна з законапраектам, замежнікам з ліку таленавітых работнікаў і спецыялістаў будзе прадастаўляцца кампенсацыя выдаткаў пры пераездзе ў краіну або выплата аднаразовай дапамогі на ўладкаванне, паведаміў 26 сакавіка намеснік начальніка ўпраўлення па міграцыі і працы з замежнымі грамадзянамі Дэпартамента па грамадзянстве і міграцыі МУС Беларусі Сяргей Герасімаў. Памеры кампенсацый і выплат пакуль не называюцца. Гэты законапраект будзе разгледжаны ў першым чытанні ўжо на вясенняй сесіі «парламента», якая пачнецца 2 красавіка. Улады і раней прымалі спробы прывабіць у краіну замежнікаў. Але хто зможа і захоча працаваць у Беларусі?

Куды падзеліся спецыялісты?

У беларускіх ВНУ навучаюцца больш за 12 тысяч замежных студэнтаў з 88 краін свету. Большая іх частка прыбыла ў краіну з Туркменістана (каля шасці тысяч), Кітая (больш за дзве тысячы) і Расеі (больш за тысячу). Паводле інфармацыі прэс-сакратара Міністэрства адукацыі Юліі Ванінай, у 2013 годзе сярод замежных студэнтаў будуць дамінаваць прадстаўнікі краін СНД, Цэнтральнай, Паўднёва-Усходняй і Паўднёва-Заходняй Азіі.

Калі гэтыя выпускнікі захочуць застацца ў Беларусі і працаваць па спецыяльнасці, то згаданы вышэй законапраект вызваліць іх ад неабходнасці атрымліваць спецыяльныя дазволы на заняцце працоўнай дзейнасцю ў краіне. Толькі вось былы міністр працы Аляксандр Сасноў не разумее, хто і па якім прынцыпе будзе вызначаць ступень «таленавітасці» патэнцыйных спецыялістаў замежнага паходжання. Сасноў сцвярджае, што айчынныя таленавітыя спецыялісты ўжо пакінулі краіну ў пошуках лепшага жыцця і годных заробкаў. Таму ўлады спадзяюцца знайсці прафесіяналаў там, дзе ўзровень жыцця і зарплаты яшчэ ніжэй, чым у Беларусі. Экс-міністр прагназуе, што асноўны кантынгент жадаючых працаўладкавацца ў Беларусі спецыялістаў можа прыбыць з Паўднёва-Усходняй Азіі.

Яшчэ зусім нядаўна - 1 верасня 2012 года - Аляксандр Лукашэнка даў указанне скараціць набор у ВНУ з-за лішку, на яго думку, спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй. «Пастаўленая задача за год адрэгуляваць гэты працэс. Гэта будзе больш сумленна перад людзьмі - набіраць столькі студэнтаў, колькі нам неабходна», - заявіў тады кіраўнік. І вось цяпер высвятляецца, што ў Беларусі востры недахоп айчынных спецыялістаў. Куды ж яны падзеліся?

На прафесіяналаў няма грошай

Як адзначае дырэктар аналітычнага цэнтра «Стратэгія» Леанід Заіка, у краіне дэфіцыт добрых эканамістаў, высакакласных мэнэджараў для буйных кампаній, напрыклад, «Беларуськалія». З-за нізкіх заробкаў за мяжу з'язджаюць лекары, праграмісты, архітэктары, прадстаўнікі іншых запатрабаваных прафесій, якія патрабуюць высокага ўзроўню кваліфікацыі. Гэта спараджае праблему ўкамплектаванасці кадрамі цэлых галін.

Возьмем, напрыклад, ахову здароўя. У 2012 годзе Брэсцкая вобласць была забяспечаная медыкамі на 76 адсоткаў, Магілёўская - на 67 адсоткаў, у краіне ёсць раёны, укамплектаваныя лекарамі менш чым на 50 адсоткаў. Падобная сітуацыя склалася не толькі ў медыцыне. «Таленавітыя спецыялісты знайшлі сабе прымяненне ў Расеі, Велікабрытаніі, Германіі, іншых краінах, дзе ўмовы іх дзейнасці на парадкі больш прывабнуя, чым на радзіме», - канстатуе Заіка.

Паляванне за добрымі спецыялістамі вядзецца па ўсім свеце. Гэта дастаткова дарагое задавальненне, таму абмежаванай у фінансах Беларусі будзе нашмат прасцей зацікавіць працай на радзіме ўласных прафесіяналаў, чым прыцягваць высакакласных спецыялістаў з-за мяжы, упэўнены эксперт.

Фотa - comstol.info

Напісаць каментар 273

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках