27 красавiка 2024, Субота, 18:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея зніжае экспартную пошліну на нафту

1
Расея зніжае экспартную пошліну на нафту

Экспартная пошліна на нафту ў Расеі з 1 красавіка 2013 года знізіцца на $19,1 - да $401,5 за тону.

Пра гэта паведамляецца ў пастанове расейскага ўрада, перадае «Інтэрфакс».

У цяперашні час экспартная пошліна на нафту складае $420,6 за тону.

З красавіка, у адпаведнасці з папраўкамі ў закон аб мытным тарыфе, стаўкі пошліны на нафту і нафтапрадукты будуць штомесяц публікавацца на сайце Мінэканамразвіцця, а не ўстанаўлівацца пастановамі ўрада, як гэта адбываецца цяпер.

Льготная стаўка пошліны на нафту Усходняй Сібіры, каспійскіх радовішчаў і Прыразломнага радовішча складзе з 1 красавіка $197,1 за тону ў параўнанні з дзеючай стаўкай $211,4 за тону.

Пошліна на высокавязкую нафту будзе на ўзроўні $40,1 у параўнанні з $42, якая дзейнічае з 1 сакавіка.

Пошліна на светлыя і цёмныя нафтапрадукты, якая ўстаноўленая ў памеры 66% ад пошліны на нафту, у красавіку складзе $265 за тону, з 1 сакавіка яна была ўстаноўленая ў памеры $277,6 за тону.

Пошліна на экспарт бензіну, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, знізіцца да $361,4 за тону з $378,6 за тону.

Пошліна на звадкаваны газ складзе $70,5 за тону, знізіўшыся са $131,4 за тону.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках