28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сяргей Лебедзеў: Крызіс з кіпрскімі банкамі закранае СНД

15
Сяргей Лебедзеў: Крызіс з кіпрскімі банкамі закранае СНД

Крызіс закранае СНД, паколькі частку сродкаў фізічныя і юрыдычныя асобы захоўваюць менавіта там.

«Нам неабыякава, як будзе вырашаны крызіс з кіпрскімі банкамі», - заявіў 28 сакавіка ў Менску журналістам выканаўчы сакратар СНД Сяргей Лебедзеў, піша БелаПАН.

Паводле яго слоў, крызіс непасрэдна закранае Садружнасць, паколькі частку сродкаў фізічныя і юрыдычныя асобы захоўваюць менавіта там.

Аднак, як адзначыў Лебедзеў, у апошнія гады назапашаны вопыт узаемадзеяння фінансавых структур краін СНД пры ўзнікненні крызісных сітуацый.

«Да гэтага нас заахвоціў фінансавы крызіс 2008 года. Менавіта тады па ініцыятыве кіраўнікоў дзяржаў была створаная пастаянная нарада міністраў фінансаў краін СНД. Яна ў нейкай ступені дапамагла мінімізаваць наступствы фінансавага крызісу 2008-2009 гадоў. Мы яго досыць паспяхова пераадолелі, і цяпер эканоміка краін СНД на ўздыме. У адных дынаміка больш, у іншых - менш», - канстатаваў выканаўчы сакратар Садружнасці.

Ён выказаў надзею на тое, што на маючай адбыцца сустрэчы ў Менску міністраў фінансаў краін СНД, якая арыентыровачна павінна прайсці ў чэрвені, будзе абмяркоўвацца сітуацыя на Кіпры. «Будуць прынятыя канкрэтныя крокі, каб мінімізаваць наступствы кіпрскіх падзей для фінансавай сістэмы краін Садружнасці», - сказаў Лебедзеў.

Як заяўляў прэм'ер-міністр РФ Дзмітрый Мядзведзеў, у выніку банкаўскага крызісу на Кіпры апынуліся замарожанымі фінансы, у тым ліку, і расейскіх дзяржструктур.

Паводле дадзеных Цэнтрабанка РФ: у 2011 годзе Кіпр заняў першае месца сярод краін, куды перавадзіліся расейскія грошы, а таксама сярод прамых інвестараў у Расею (больш за 13 млрд. даляраў інвеставана). Каля 20% замежных інвестыцый у РФ даводзілася менавіта на долю Кіпра. Уклады расейцаў у кіпрскіх банках ацэньваюцца экспертамі як мінімум у 8 млрд. еўра, некаторыя з іх называюць лічбы да 35 млрд. Паводле ацэнак экспертаў, следствам кіпрскага крызісу можа стаць скарачэнне інвестыцый у расейскую эканоміку на 1,5% і ВУП на 0,3% ,

Выдзяленне 10 млрд. еўра еўрапейскай фінансавай дапамогі Кіпру прадугледжвае значную рэструктурызацыю банкаўскага сектара краіны. Другі па велічыні банк Кіпра Laiki будзе ліквідаваны, дакладней - падзелены на дзве часткі: «дрэнны» і «добры» банкі - па памеры актываў. Дэпазіты да 100 тысяч еўра, якія падпадаюць пад сістэму страхавання укладаў ЕЗ, пераводзяцца ў Банк Кіпра. Сумы звыш 100 тысяч паступаюць у «дрэнны" банк і замарожваюцца. Далей на ўсе ўклады больш за 100 тысяч еўра ў абодвух банках уводзіцца падатак, які - пакуль невядома. Па самых негатыўных прагнозах, гэта можа быць стаўка да 40%. Таксама Кіпр пагаджаецца на павышэнне карпаратыўнага падатку і на знешні кантроль ЕЗ - гэта значыць цалкам губляе прыкметы афшора.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках