28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Закрытае» адкрыццё Купалаўскага тэатра

23
«Закрытае» адкрыццё Купалаўскага тэатра

Першы спектакль у рэстаўраваным тэатры пройдзе ўжо 29 сакавіка, аднак патрапіць на яго змогуць не ўсе.

Паказ будзе закрытым. З прамовай перад спектаклем выступіць Аляксандр Лукашэнка, перадае «Еўрарадыё».

У спісе запрошаных на VIP-паказ асоб ёсць таксама прэм'ер-міністр Міхаіл Мясніковіч, кіраўнік Менгарвыканкама Мікалай Ладуцька, намеснік кіраўніка адміністрацыі Лукашэнкі Аляксандр Радзькоў, старшыня Менаблвыканкама Барыс Батура, кіраўнік Белтэлерадыёкампаніі Генадзь Давыдзька, міністр культуры Барыс Святлоў.

Акрамя палітычных дзеячаў запрошана кіраўніцтва будаўнічых арганізацый, якія рэканструявалі тэатр, кіраўнікі трох дзяржаўных тэлеканалаў і рэдактар газеты «Беларусь Сегодня», вядучыя акцёры і рэжысёры найбуйнейшых тэатраў, дзеячы мастацтва.

Нагадаем, што рэканструкцыя будынка тэатра імя Янкі Купалы працягвалася больш за два гады. Паводле задумы аўтараў праекта, будынак наблізіўся да свайго першапачатковага выгляду. Звычайныя менчукі змогуць наведаць тэатр ўжо 4 красавіка. У гэты дзень там зноў пакажуць «Паўлінку». Кошты на квіткі - ад 20 да 200 тысяч рублёў.

Фота: «Еўрарадыё»

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках