27 красавiка 2024, Субота, 16:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь выплаціла $530 мільёнаў па знешняй дзяржпазыцы

15
Беларусь выплаціла $530 мільёнаў па знешняй дзяржпазыцы

За першыя два месяцы 2013 года Беларусь выплаціла каля $530 млн. па знешняй дзяржаўнай пазыцы.

Пра гэта паведаміў падчас прамой лініі міністр фінансаў Андрэй Харкавец, перадае БелТА.

«У красавіку чакаюцца чарговыя плацяжы», - дадаў міністр. Такім чынам, дынаміка плацяжоў кажа пра тое, што міжнародныя рэзервы краіны могуць зніжацца. «Але паралельна існуюць і планы па іх папаўненні», - працягнуў Андрэй Харкавец. Гэта станоўчае сальда гандлёвага балансу і запланаванае прыцягненне рэсурсаў на знешніх рынках. У 2013 годзе плануецца прыцягнуць $880 млн. за кошт пятага і шостага траншаў крэдыту АКФ ЕўрАзЭС. Чацвёрты транш крэдыту на суму таксама $440 млн. быў атрыманы ў студзені бягучага года. Таксама Беларусь пакідае за сабой магчымасць выхаду на міжнародныя рынкі капіталу для запазычання шляхам размяшчэння еўрааблігацый.

«Зыходзячы з нашых разлікаў, аб'ёмы плацяжоў па знешняй дзяржаўнай пазыцы будуць збалансаваныя з магчымасцямі бюджэтных сродкаў краіны», - рэзюмаваў міністр фінансаў.

Расходы па пагашэнні і абслугоўванні знешніх пазык Беларусі ў 2013 годзе складуць больш як $3 млрд., што амаль удвая перавышае вынік 2012 года. Беларускі ўрад разлічвае амаль напалову рэфінансаваць гэтую суму з дапамогай еўрабондаў, траншаў крэдыту АКФ ЕўрАзЭС і іншых крыніц.

Золатавалютныя рэзервы Беларусі ў адпаведнасці з метадалогіяй Міжнароднага валютнага фонду на 1 студзеня 2013 года склалі $8 млрд. 95 млн. у эквіваленце. Па выніках студзеня-лютага ЗВР скараціліся і склалі $8 млрд. 11,8 млн. на 1 сакавіка 2013 года. Для забеспячэння эканамічнай бяспекі дзяржавы ў 2013 годзе міжнародныя рэзервовыя актывы запланавана нарасціць на $300-700 млн.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках