27 красавiка 2024, Субота, 23:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дыктатар заклапаціўся ваенным складнікам АДКБ

20
Дыктатар заклапаціўся ваенным складнікам АДКБ

Кіраўнік заявіў пра неабходнасць развіцця Арганізацыі Дамовы аб калектыўнай бяспецы і ўмацавання яе ваеннага складніку.

«Нам не трэба саромецца казаць пра тое, што ў нас ёсць ваенная арганізацыя, і мы будзем усяляк яе ўмацоўваць. Думаю, пад гэтым лозунгам павінна прайсці і наша нефармальная сустрэча ў Кыргызстане, якую мы плануем», - адзначыў Лукашэнка, сустракаючыся ў чацвер у Менску з генеральным сакратаром АДКБ Мікалаем Бардзюжам, перадае «Інтэрфакс».

«Мы на правільным шляху. Я прыехаў з далёкага і няпростага рэгіёну Паўднёва-Усходняй Азіі. Вядучы перамовы, сустракаючыся са службовымі асобамі, я адзначаў, што ўсе ўсюды з гонарам кажуць пра тое, што аб'ядноўваюцца ў саюзы, пакуль гандлёвыя, гандлёва-эканамічныя», - сказаў дыктатар. Пры гэтым ён заявіў, што «калі ёсць агульныя інтарэсы, то не далёкі той час, калі ім давядзецца, а палітыка, натуральна, стаіць за эканомікай, прэвентыўна абараняць уласныя інтарэсы і ваенным чынам».

Таму, прадоўжыў Лукашэнка, «увесь свет аб'ядноўваецца ў падобныя арганізацыі, не толькі ў рэгіёне Паўднёва-Усходняй Азіі». «Будучы ўжо ў рэгіёне Персідскага заліва, сустракаючыся са службовымі асобамі, я ад іх тое ж самае чуў, што краіны Заліва дамаўляюцца, у іх агульная мытная прастора, адзіная эканамічная палітыка, якая сёння напрацоўваецца», - сказаў кіраўнік. «Ну а як краіны Заліва ўмеюць калектыўна абараняцца, мы ўжо гэта бачылі на прыкладзе Бахрэйна. Калі сітуацыя ўскладнілася, Саудаўская Аравія дапамагла і іншым краінам», - адзначыў ён.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках