27 красавiка 2024, Субота, 22:45
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шведы зарабляюць сярэднямесячны беларускі заробак за 9,5 гадзін

121
Шведы зарабляюць сярэднямесячны беларускі заробак за 9,5 гадзін

Сярэднямесячны налічаны заробак беларусаў у апошнім квартале 2012 года склаў, паводле афіцыйных звестак Белстата, 4.407.000 рублёў, або 398 еўра.

Шмат гэта ці мала? Для кагосьці гэта прыстойныя грошы, а для кагосьці - адзін працоўны дзень. Onliner.by высвятліў, за колькі гадзін жыхары краін ЕЗ зарабляюць месячны беларускі заробак.

Нямецкае статыстычнае агенцтва Destatis апублікавала звесткі аб пагадзіннай аплаце працы ў краінах ЕЗ у прыватным сектары. Зыходзячы з гэтых звестак і узяўшы для простага разліку 8-гадзінны працоўны дзень, журналісты палічылі, за колькі гадзін і рабочых дзён еўрапейцы здолеюць зарабіць суму, роўную сярэднямесячнаму беларускаму заробку.

Высветлілася, што менш за ўсё часу спатрэбіцца шведам - за 9,5 гадзін працавітыя скандынавы здолеюць зарабіць патрэбную суму. На другім месцы размясціліся бэльгійцы - пры сярэдняй аплаце працы 40,4 еўра/гадзіну яны выдаткуюць 9,9 гадзін на дасягненне беларускага заробку. Трэцяе месца занялі данійцы - яны беларускі заробак здолеюць атрымаць за 10,1 гадзін працы пры сярэдняй аплаце працы 39,5 еўра/гадзіну.

Славяцца сваім парадкам немцы зарабляюць у сярэднім 31 еўра/гадзіну, і ім досыць адпрацаваць 12,8 гадзіны, каб атрымаць сярэднямесячны заробак беларуса.

Жыхарам Польшчы трэба працаваць амаль тыдзень, каб зарабіць запаветныя 398 еўра - іх аплата працы ў сярэднім дасягае 7,2 еўра/гадзіну. А вось літоўцы і латышы дадуць рады за 8,6 і 8 рабочых дзён адпаведна.

Самыя нізкааплатныя працаўнікі ў ЕЗ - балгары, яны атрымаюць сярэдні беларускі заробак за 13,4 працоўных дні.

Колькасць гадзін, якія спатрэбяцца жыхару ЕЗ, каб зарабіць сярэднямесячны беларускі заробак.

Колькасць рабочых дзён, якія спатрэбяцца жыхару ЕЗ, каб зарабіць сярэднямесячны беларускі заробак.

Пагадзінная аплата працы ў краінах ЕЗ у прыватным сектары паводле стану на IV квартал 2012 года, еўра/гадзіну

Фота: onliner.by

Напісаць каментар 121

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках