28 красавiка 2024, Нядзеля, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Акудовіч атрымаў «Залатую літару»

3

Прэмію «Залатая літара» за 2012 атрымаў Валянцін Акудовіч за «Кнігу пра нішто».

Хоць згодна з народным галасаваннем месцы размеркаваліся ў наступным парадку:

Алесь Бяляцкі «Асвечаныя беларушчынай»

Сяргей Календа «Кантынентальны сняданак»

Валянцін Акудовіч «Кніга пра нішто»

Насця Манцэвіч «Птушкі»

Уладзімір Арлоў «Пакуль ляціць страла»

Але паколькі прэмія суб'ектыўная, яе заснавальнік Адам Глобус пастанавіў уганараваць ёю Валянціна Акудовіча.

Уручэнне прэміі адбылося 28 сакавіка на «Нулявы кніжным кіламетры», які знаходзіцца на ганку крамы «Логвінаў». У імпрэзе ўзялі ўдзел заснавальнік прэміі Адам Глобус, намінанты на прэмію, літаратары, паведамляе «Радыё Свабода».

«Залатая Літара» - штогадовая літаратурная прэмія, якая з 2003 года ўручаецца пісьменнікам Адамам Глобусам за лепшую кнігу года.

Галасаванне мае хутчэй дарадчы характар, бо сам Адам Глобус выбірае чарговага лаўрэата прэміі. Заснавальнік кажа, што ўзнагароджвае ня аўтара, а ягоны твор. А галоўны крытэрый, згодна з якім вызначаецца лаўрэат прэміі, - мастацкасць твора.

Ушаноўванне традыцыйна праводзіцца ў сакавіку ў малых кавярнях і кнігарнях Менска.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках