29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МУНДа не будзе?

24
МУНДа не будзе?

У Менгарвыканкаме нічога не ведаюць аб перайменаванні Менскай кальцавой аўтамабільнай дарогі.

Начальнік аддзела культурна-асветніцкай працы Упраўлення культуры Менгарвыканкама Людміла Альховікава была вельмі здзіўленая, што магістраль ўжо называюць МУНД, паведамляе «Радыё Свабода». Яна запэўніла, што Камісія для перайменавання вуліц гарадскога савета «дэпутатаў» не дапусціць гэтага.

«Не можа быць! Я гэтым займаюся, але я пра гэта не ведаю. Дае назвы Менскі гарадскі савет. Гэта вельмі складаная працэдура. Нам пішуць: «Назавіце вуліцу. Мы глядзім, дзе гэтая вуліца, якія могуць быць назвы, камісія прымае пастанову, яна публікуецца ў СМІ. Потым - пастанова гарвыканкама. І толькі пасля ўсіх узгадненняў пытанне выносіцца на сесію гарсавета. Гэта, мабыць, паўгода зойме.

Не, не можа быць гэта ні МВБР, ні чымсьці падобным. Бо ў камісіі дастаткова пісьменныя людзі. Такога быць не можа быць», - заявіла чыноўніца.

Такім чынам, пакуль новая назва не зацверджаная. Але апошнім часам з абодвух бакоў кальцавой дарогі з'яўляюцца пабудовы - запраўкі і гіпермаркеты. Таму давядзецца гэтым будынкам даваць адрасы, а значыць, і кальцавую неяк называць.

Раней супраць ідэі аб перайменаванні МКАД выступілі мовазнаўцы.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках