20 красавiка 2024, Субота, 0:03
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест запыту - «прапрацоўка»

12
Замест запыту - «прапрацоўка»

Дэпутаты «палаты прадстаўнікоў» ад Берасцейскай вобласці сабралі подпісы, каб адказаць прыхільнікам малога прымежнага руху паміж Беларуссю і Польшчай.

У канцы студзеня 2013 года ў рамках кампаніі «Крок у Еўропу» шасцярым «народным абраннікам» быў адпраўлены калектыўны зварот, пад якім паставілі свае подпісы блізу 1000 чалавек, што жывуць на прымежнай з Польшчай тэрыторыі. У звароце выкладалася пажаданне, каб кожны з «дэпутатаў» зрабіў персанальны запыт ва ўрад, каб унесці яснасць: чаму не працуе на практыцы Закон РБ № 201-3 «Аб ратыфікацыі Дамовы паміж Урадам Рэспублікі Беларусь і ўрадам Рэспублікі Польшча аб правілах прымежнага руху», ратыфікаваны і падпісаны больш за два гады таму?

Як паведаміў charter97.org адзін з ініцыятараў звароту Ігар Маслоўскі, з адказу «дэпутатаў» вынікае, што адпраўлены зварот быў «прапрацаваны супольна з зацікаўленымі дзяржаўнымі органамі, падпарадкаванымі ўраду». «Нам незразумела, што значыць -«прапрацоўваць» звароты выбаршчыкаў? У гэтай фразе і ўтрымліваецца сутнасць адказу «дэпутатаў», якія фактычна не скарысталіся сваім правам зрабіць запыт і тым самым праігнаравалі меркаванне жыхароў памежных тэрыторый», - мяркуе Маслоўскі.

Цікава, што «дэпутаты», якім быў накіраваны зварот, не сталі выяўляць разнастайнасць у пошуках аргумэнтацыі, а проста суладжана падпісаліся пад адным варыянтам адказу. Для пераканаўчасці ў яго ўпраўленая фраза пра тое, што «цяпер ажыццяўляецца аналіз досведу, назапашанага падчас рэалізацыі пагаднення з Латвіяй, на падставе якога будзе прынятая пастанова аб практычнай рэалізацыі пагадненняў аб памежным руху з Літвой і Польшчай».

Між тым, на мінулым тыдні Міністэрства замежных спраў Беларусі вуснамі свайго прэс-сакратара Андрэя Савіных заявіла, што ўвядзенне малога прымежнага руху з Польшчай бліжэйшым часам не плануецца, бо ўрад гэтай краіны займае «дастаткова жорсткую антыбеларускую пазіцыю».

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках