7 траўня 2024, aўторак, 12:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Місія Curiosity спыненая праз паломку кампутара

29
Місія Curiosity спыненая праз паломку кампутара

У марсахода Curiosity «завіс» асноўны кампутар.

Інжынеры NASA пераводзяць працу сістэм на рэзэрвовы кампутар В, а пакуль навуковая праца марсахода коштам 2,5 млн. даляраў прыпыненая, паведамляе NEWSru.com.

У гэты момант марсаход не мае магчымасці выконваць навуковыя аперацыі, але, як запэўніваюць у NASA, усё яшчэ здольны падтрымліваць сувязь з Зямлёй.

Інцыдэнт адбыўся ў чацвер паводле амерыканскага часу: марсаход адмовіўся пераходзіць у «сонны рэжым» паводле раскладу і не пераслаў на Зямлю сабраны за час працы масіў звестак. Пасля гэтага NASA давялося пераключыць кіраванне на кампутар-дублёр. Паводле звестак інжынераў, загрузка патрэбных праграм можа заняць блізу тыдня. А пакуль Curiosity прастойвае ў «сонным рэжыме».

Марсаход працуе на паверхні планеты са жніўня 2012 года. Напачатку лютага Curiosity зрабіў у паверхні Марса першую антрапагенных дзірку, узяўшы ўзоры парод Чырвонай планеты. Аналіз гэтых матэрыялаў, аднак, не будзе магчымы да тых часоў, пакуль функцыянаванне марсахода не адновіцца ў поўным аб'ёме.

Калі праца марсахода будзе адноўленая, то пасля заканчэння аналізу здабытага з-пад паверхні грунта і пароды Curiosity паедзе да канчатковага пункта свайго прызначэння - падножжа пяцікіламетровай гары Mount Sharp.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках