7 траўня 2024, aўторак, 10:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Таджыкістан стаў чальцом СГА

35
Таджыкістан стаў чальцом СГА

Таджыкістан афіцыйна стаў 159-м чальцом Сусветнай гандлёвай арганізацыі.

Таджыкістан стаў другой па ліку краінай у Цэнтральнай Азіі пасля Кіргізіі, якая стала чальцом Сусветнай гандлёвай арганізацыі, паведамляе ВВС.

Душанбэ падаў заяўку на ўступленне ў СГА ў траўні 2001 года. Усе гэтыя гады ішлі перамовы Таджыкістана з краінамі-чальцамі СГА, якія патрабавалі ад краіны лібералізацыі заканадаўства, што да замежнага гандлю, інвестыцый, зніжэння мыт.

У верасні 2012 года ў краіне быў прыняты новы Падатковы кодэкс. У прыватнасці, колькасць найменняў падаткаў у новым кодэксе скарочаная з 21 да 10, а з 1 студзеня 2017 года - да дзевяці.

Да 2017 года ў Таджыкістане прадугледжана змяншэнне стаўкі падатку на прыбытак для вытворцаў прадукцыі з дзейных 15% да 13%, а для іншых відаў дзейнасці - з 25% да 23%.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках