25 красавiка 2024, Чацвер, 20:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускія чыноўнікі сабраліся ў Мумбай і Каломба

39
Беларускія чыноўнікі сабраліся ў Мумбай і Каломба

Менскае аддзяленне Беларускай гандлёва-прамысловай палаты арганізуе візіт прадстаўнікоў дзелавых колаў Беларусі ў Індыю (горад Мумбай) і Шры-Ланку (востраў Цэйлон, горад Каломба).

Візіт адбудзецца 23 - 30 красавіка. Пра гэта паведамілі БелТА ў сталічным аддзяленні БелГПП.

Паведамляецца, што галоўная мэта візіту - «пашырэнне эканамічнага супрацоўніцтва і выхад за межы традыцыйных сфер, развіццё двухстаронняга гандлю, прыцягненне бізнэсоўцаў Індыі і Шры-Ланкі да стварэння супольных вытворчасцей, прадпрыемстваў, а таксама азнаямленне з эканамічным патэнцыялам краін і пошук дзелавых партнёраў».

Праграмай бізнэс-паездкі запланаванае правядзенне дзелавых сустрэч з прадпрымальнікамі Індыі і Шры-Ланкі, наведванне прадпрыемстваў, а таксама прэзентацыі інвестыцыйных і экспартных магчымасцяў Беларусі і прадпрыемстваў - удзельнікаў візіту.

Арганізатарам дзелавой паездкі выступае Менскае аддзяленне БелГПП пры падтрымцы пасольства Беларусі ў Індыі, пасольства Шры-Ланкі ў Расеі, Гандлёва-прамысловых палат Індыі і Шры-Ланкі.

Нагадаем, што напярэдадні Аляксандр Лукашэнка з шматлікай світай наведаў Інданэзію, Сінгапур і Аб'яднаныя Арабскія Эміраты. Эканамічная выгада ад супрацоўніцтва з гэтымі краінамі была ўзятая пад сумнеў незалежнымі экспэртамі.

Напісаць каментар 39

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках