24 красавiка 2024, Серада, 11:25
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З кватэры Бяляцкага забіраюць маёмасць

18
З кватэры Бяляцкага забіраюць маёмасць

З кватэры палітвязня судовыя выканаўцы пачалі забіраць рэчы, якія былі раней апісаныя.

Жонка палітвязня Алеся Бяляцкага Наталля Пінчук паведаміла «Радыё Свабода», што напярэдадні з іх кватэры судовы выканаўца забраў тэлевізар, які быў апісаны яшчэ перад судом над Алесем:«Запомніўся каментар судовага выканаўцы. Калі ён выносіў тэлевізар з дому, то я казаў: «Не маглі нешта больш каштоўнае апісаць!»

Са слоў Наталлі Пінчук, гэта першая маёмасць Бяляцкага, якую забіраюць з кватэры.

Нагадаем, у лістападзе 2011 году Алесь Бяляцкі быў прысуджаны да 4,5 гадоў пазбаўлення волі нібыта за ўтойванне прыбыткаў з-за мяжы. Падставай для крымінальнага пераследу Бяляцкага стала інфармацыя аб яго замежных банкаўскіх рахунках, перададзеная ў Менск чыноўнікамі Літвы і Польшчы ў рамках двухстаронніх пагадненняў аб прававой дапамозе.

Бяляцкі, заяўляў у судзе, што гошы, якія на ягоныя рахункі паступалі з-за мяжы, выкарыстоўваліся для праваабарончай дзейнасці.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках