29 сакавiка 2024, Пятніца, 17:28
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Газпром» абвінавачвае Украіну ў махлярстве

94
«Газпром» абвінавачвае Украіну ў махлярстве

Так расейская кампанія адрэагавала на інфармацыю аб пастаўках ва Украіну газу з Еўропы.

У «Газпроме» мяркуюць, што закупка Кіевам газу ў краінах ЕЗ нагадвае ашуканскія схемы. Пра гэта заявіў кіраўнік карпарацыі Аляксей Мілер у інтэрв'ю тэлеканалу «Расія-1».

Мілер таксама выказаў сумнеў, што Украіна зможа закупляць газ на спотавых гандлёвых пляцоўках у Еўропе. «Сёння на ўсіх спотавых пляцоўках Еўропы кошт газу вышэйшы, чым на доўгатэрміновых кантрактах «Газпрома». Літаральна на мінулым тыдні на гандлёвай пляцоўцы Вялікабрытаніі газ каштаваў больш за 800 даляраў. Наша разуменне і наша бачанне сітуацыі - Украіна спотавых коштаў не вытрымае», - прыводзіць словы кіраўніка «Газпрома» агенцтва УНІАН.

На гэтым тыдні стала вядома, што ў сакавіку Кіеў практычна не купляў газ у «Газпрома». У чацвер Украіна пачала атрымліваць газ з Вугоршчыны паводле так званай схеме «рэверс», калі расейскі газ з Вугоршчыны перапампоўваецца ва Украіну больш нізкім коштам. Выкарыстоўваючы гэтую схему, Кіеў імкнецца пазбавіцца ад газавай залежнасці ад расейскага «Газпром».

Са слоў намесніка старшыні НАК «Нафтагаз Украіны» Вадзіма Чупруна, Украіна плануе падпісаць дамовы на рэверсную пастаўку ў 2013 годзе прыроднага газу з Нямеччыны праз тэрыторыю Вугоршчыны і Славакіі аб'ёмам да 7 млрд куб. м.

Акрамя Польшчы, на сёння існуе тэхнічная магчымасць прыёму прыроднага газу ў ГТС Украіны ад вугорскага аператара ГТС кампаніі FGSZ, з якой «Укртрансгаз» падпісаў тэхнічнае пагадненне. Акрамя таго, вядуцца перамовы з кампаніямі Eustream (Славакія) і SNTGN Transgaz (Румынія) аб магчымасці падачы прыроднага газу з тэрыторый Славакіі і Румыніі ў ГТС Украіны.

Фотa: УНIАН

Напісаць каментар 94

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках