24 красавiка 2024, Серада, 8:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гомельскія ўлады спынілі ўшчыльненне пасля пратэстаў

7
Гомельскія ўлады спынілі ўшчыльненне пасля пратэстаў

Жыхары вуліцы Валгаградскай атрымалі адказ ад уладаў аб «немэтазгоднасці рэалізацыі гэтага праекту».

У пачатку сакавіка ў Гомелі прайшло грамадскае слуханне ў пытанні будаўніцтва 10-павярховага жылога дома з офіснымі памяшканнямі на вуліцы Валгаградскай у Савецкім раёне. У квартале, дзе з 1964 года гамельчукі жывуць у пяціпавярховых дамах-хрушчоўках, улады адвялі месца для будаўніцтва новага дома. Жыхары сямі бліжэйшых дамоў абурыліся гэтым фактам, сабралі больш за 300 подпісаў пад зваротам супраць будаўніцтва. Са слоў жыхароў мікрараёна, у дамах не праводзіўся капітальны рамонт, няма дзіцячай пляцоўкі, шмат іншых камунальных праблем, а яшчэ забіраюць двор і будуюць шматпавярховік, піша БелаПАН.

30 сакавіка жыхары вуліцы Валгаградскай атрымалі адказ з упраўлення архітэктуры і горадабудаўніцтва Гомельскага гарвыканкама аб тым, што будаўніцтва прызнанае немэтазгодным на падставе пратакола, падпісанага камісіяй паводле вынікаў грамадскага абмеркавання.

Жыхары дамоў заявілі, што задаволеныя адказам, і сваёй перамогай у гэтым канфлікце. З іх слоў, будаўніцтва тут сапраўды немэтазгоднае, бо былі б знішчаны апошнія зялёныя насаджэнні, знікла б невялікая дзіцячая пляцоўка, аўтаўладальнікі пазбавіліся б паркоўкі, значна пагоршылася б экалогія. На думку жыхароў, наўрад ці б ДАІ і санітарны нагляд далі б дазвол на будаўніцтва дома.

Разам з тым жыхары падкрэсліваюць, што пытанне з капітальным рамонтам іх дамоў застаецца адкрытым.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках