28 сакавiка 2024, Чацвер, 13:56
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Суседзі Беларусі пераходзяць на летні час

26
Суседзі Беларусі пераходзяць на летні час

У ноч з суботы на нядзелю большасць еўрапейскіх краін пераходзяць на летні час.

Беларусь і Расея не пераводзяць стрэлкі гадзіннікаў.

З заўтрашняга дня менскі час будзе такім жа, як у Вільні, Кіеве і Рызе. Розніца ў часе паміж беларускай сталіцай і Варшавай, Бэрлінам, Рымам, Венай, Амстэрдамам і іншымі гарадамі зоны CET (Central European Time) ізноў складзе адну гадзіну.

Апошнія 5 месяцаў мы «выпярэджвалі» нашых заходніх суседзяў на дзве гадзіны праз тое, што ў 2011 годзе Беларусь адмовілася ад пераводу гадзіннікаў на сэзонны час услед за Расеяй. Пастановай урада вылічэнне часу ў нашай краіне ажыццяўляецца ў адпаведнасці з міжнароднай сістэмай гадзінных зон паводле занальнага часу плюс адна гадзіна без пераводу стрэлак на сэзонны час. Гэта выклікала крытыку з боку медыкаў і незадаволенасць мноства грамадзян краіны.

Упершыню Беларусь не перайшла на зімовы час 30 кастрычніка 2011 года.

Напісаць каментар 26

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках