25 красавiка 2024, Чацвер, 10:19
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Венесуэле паказваюць мультфільмы пра Чавэса ў раі

76

Тэлевізія Венесуэлы паказвае мультфільм пра тое, як нябожчык прэзідэнт краіны Уга Чавэс трапляе ў рай.

Там Чавэса, акрамя ўласнай бабулі, сустракалі: кубінскі рэвалюцыянер Эрнэста Чэ Гэвара, прэзідэнт Чылі Сальвадор Альендэ, аргентынская першая лэдзі Эва Пэрон, лідар Нікарагуанскага рэвалюцыі Аўгуста Сандзіна, нацыянальны герой Венесуэлы генерал Сіман Балівар ды іншыя афіцыйныя асобы, паведамляе ВВС.

Нагадаем, смерць правадыра Венесуэлы наступіла 5 сакавіка а 16.25 мясцовага часу. Улады краіны абвінавацілі «цёмныя сілы» у тым, што яны атруцілі Чавэса.

У Беларусі з нагоды смерці прэзідэнта Венесуэлы абвясцілі трохдзённую жалобу, усім тэле-і радыёканалам было рэкамендавана выключыць з эфіру забаўляльныя перадачы.

Напісаць каментар 76

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках