19 красавiка 2024, Пятніца, 11:55
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мазепін усё ж стане віцэ-прэм'ерам Беларусі?

135
Мазепін усё ж стане віцэ-прэм'ерам Беларусі?

Дэпутат Дзяржаўнай думы Расеі Ілля Панамароў звярнуўся з афіцыйным запытам да Лукашэнкі.

Яго прычынай стала магчымае прызначэнне расейскага бізнэсмэна Дзмітрыя Мазепіна намеснікам старшыні ўрада гэтай краіны, піша «Новый регион». Увагу парламентарыя прыцягнула і інфармацыя аб тым, што Мазепін выступае арганізатарам крэдыту ў аб'ёме $3 млрд, які кабінет міністраў Беларусі нібыта плануе атрымаць у Ашчадбанку Расеі.

Нагодай для звароту дэпутата Дзярждумы паслужыла тое, што ў пачатку лютага 2013 года адразу некалькі СМІ адразу ў трох краінах - Беларусі, Расеі і Украіне - паведамілі, што расейскі бізнесмен Дзмітрый Мазепін будзе віцэ-прэм'ерам рэспублікі Беларусь (РБ) па энергетычных пытаннях. Паводле гэтых дадзеных, Мазепін і падкантрольная яму холдынгавая кампанія «Уралхім» арганізуюць доўгатэрміновы льготны крэдыт для Беларусі ў памеры 3 мільярдаў даляраў ЗША. Прычым крэдыторам нібыта выступіць расейскі Ашчадбанк, а гарантам вяртання льготнага доўгатэрміновага крэдыту - бельгійская фінансавая кампанія Fortis, якая лічыцца звязанай з іншым вядомым расейскім бізнэсмэнам і палітыкам, членам Савета Федэрацыі Расеі ад Дагестана Сулейманам Керымавым. Адміністрацыя Лукашэнкі і ўрад Беларусі тады не змаглі афіцыйна ні пацвердзіць, ні абвергнуць гэтую інфармацыю.

Дэпутат Панамароў, наколькі можна меркаваць па тэксце запыту, непрыхільна ставіцца да такога магчымага кадравага рашэння беларускага кіраўніка.

«Улічваючы маю вядомую Вам шчырую і паслядоўную пазіцыю на інтэграцыю постсавецкай прасторы і будаўніцтва «саюзнай дзяржавы» ў інтарэсах большасці насельніцтва нашых краін, паколькі ў дадзеным канкрэтным выпадку гаворка ідзе пра грамадзян Расейскай Федэрацыі, рэпутацыя якіх мае адценне скандальнасці, а таксама пра расейскіх юрыдычных асоб , патэнцыйна уцягнутых ў буйны сумесны фінансава-эканамічны праект з Рэспублікай Беларусь, усё ж дазволю сабе адрасаваць Вам некалькі пытанняў», - гаворыцца ў звароце расейскага парламентарыя.

У прыватнасці, Ілля Панамароў паставіў перад Лукашэнкам наступныя пытанні. Ці сапраўды прызначэнне Мазепіна на пасаду віцэ-прэм'ера Беларусі з'яўляецца ўмовай прадастаўлення Ашчадбанкам РФ рэспубліцы Беларусь льготнага доўгатэрміновага крэдыту на суму 3 мільярды даляраў ЗША?

Ці ўзгодненая гэтая пазіцыя непасрэдна (наўпрост) з кіраўніцтвам Ашчаднага банка Расеі, а таксама з улікам статусу гэтага фінансавага інстытута і яго фактычнай ролі ў расейскай эканоміцы, Цэнтральнага банкам і ўрадам Расеі?

У якой меры і ступені дзяржаўныя інтарэсы Расеі і Беларусі, а таксама «саюзнай дзяржавы» адпавядаюць прыватным інтарэсам Мазепіна і яго партнёраў?

Ці вядома кіраўніцтву Рэспублікі Беларусь пра вынікі яго працы на пасадзе прэзідэнта нафтахімічнай кампаніі «Сібур» (2002-2003 гг.) і вынікі дзейнасці групы «Уралхім» па фактычнаму кіраванню Васкрасенскім заводам па вытворчасці мінеральных угнаенняў?

У якой меры адпавядаюць рэчаіснасці ўцечкі інфармацыі пра тое, што ў выпадку і пасля прызначэння Мазепіна высокапастаўленым чыноўнікам рэспублікі Беларусь ён сам і яго партнёры на чале з Керымавым атрымаюць прыярытэтны доступ да прыватызацыі нафтахімічнага комплексу рэспублікі Беларусь?

У якой меры ў дадзеным выпадку ўлічваюцца інтарэсы ААТ «Газпрам» і некаторых іншых расейскіх карпарацый з дзяржаўным удзелам, якія на працягу многіх гадоў выступаюць стратэгічнымі партнёрамі РБ у сферы энергетыкі і паставак энерганосьбітаў?

Асобную цікавасць у дэпутата выклікала пытанне аб тым, што Мазепін атрымаў грамадзянства рэспублікі Беларусь у рамках спецыяльнай працэдуры за асаблівыя заслугі перад гэтай краінай. На думку Панамарова, прырода і склад гэтых «асаблівых заслуг» незразумелыя.

«Перакананы, што магчымасць апублікаваць Вашы адказы на зададзеныя пытанні толькі ўмацуюць змястоўнае адзінства і атмасферу ўзаемнага даверу ў рамках «саюзнай дзяржавы» Расеі і Беларусі», - сказаў на заканчэнне Панамароў у запыце на імя беларускага кіраўніка.

Пра рэакцыю афіцыйнага Менска на запыт расейскага дэпутата пакуль не паведамляецца.

Напісаць каментар 135

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках