18 красавiка 2024, Чацвер, 20:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кангрэсмена Крыстафера Сміта не пусцілі ў Расею

2
Кангрэсмена Крыстафера Сміта не пусцілі ў Расею

Расейскія ўлады адмовілі ва ўязной візе амерыканскаму кангрэсмену.

Падставай для забароны стала тое, што Крыстафер Сміт, які з'яўляецца старшынёй Хельсінкскай камісіі ў Кангрэсе ЗША, быў адным з суаўтараў «Акту Магніцкага», піша «Независимая газета».

«Гэта адбываецца ўпершыню. Я шакаваны. Нават у самыя горшыя часы эпохі Савецкага Саюза я туды ездзіў неаднаразова», - заявіў кангрэсмен.

Крыстафер Сміт збіраўся прыехаць у Расею для таго, каб абмеркаваць «закон Дзімы Якаўлева», таму што, па яго словах, часткова падзяляе занепакоенасць расейцаў за лёс дзяцей, якія ўсынаўляюцца у Амерыцы. Кангрэсмен падрыхтаваў рэзалюцыю з нагоды гібелі 19 дзяцей з Расеі і лічыць, што вінаватыя ў гэтым асобы абавязкова павінны быць пакараныя. Але ўлады Расеі не захацелі яго выслухаць і адмовілі ў візе. Прычым, як высветліў амерыканскі палітык, такое распараджэнне ў расейскую амбасаду ў ЗША прыйшло з Масквы.

Нагадаем, 18 студзеня 2013 года расійскі МЗС склаў «спіс Гуантанама», у які ўключаныя амерыканскія заканадаўцы, якія галасавалі за «Акт Магніцкага». Ім забаранілі ўезд на тэрыторыі Расеі.

Крыстафер Сміт неаднаразова выступаў з крытыкай на адрас як расейскіх, так і беларускіх уладаў за парушэнне імі правоў чалавека. Выступаючы на мерапрыемстве, прысвечаным другой гадавіне жорсткага разгону мірнай дэманстрацыі ў Менску 19 снежня 2010 года, ён заявіў, што Злучаныя Штаты павінны ўзмацніць падтрымку грамадзянскай супольнасці ў Беларусі.

«У святле рэпрэсій абсалютна неабходна, каб урад ЗША не проста працягваў падтрымліваць грамадзянскую супольнасць і праваабаронцаў, але і павялічыў такую падтрымку. Мы таксама павінны прыцягнуць да адказнасці самога Лукашэнку і яго паслугачоў за тое, як яны абыходзяцца з палітычнымі зняволенымі і людзьмі, якія змагаюцца за свабодную Беларусь», - заявіў тады Крыстафер Сміт.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках