26 красавiка 2024, Пятніца, 20:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дырэктар «Славянскага базару» падаў у адстаўку

92
Дырэктар «Славянскага базару» падаў у адстаўку

Нязменны дырэктар міжнароднага фестывалю Радзівон Бас напісаў заяву аб звальненні.

Адначасова з ім падала заяву на звальненне і галоўны бухгалтар цэнтра культуры «Віцебск», кіраўніком якога ён з'яўляўся. Не выключана, што неўзабаве могуць быць і іншыя заявы аб звальненні, паведамляе агенцтва «Рэгнум».

Гэты крок Радзівона Баса, па неафіцыйнай інфармацыі, звязаны з тым, што некаторы час таму яго першым намеснікам замест Вольгі Сальнікавай (адначасова і жонкі Баса) быў прызначаны намеснік начальніка ўпраўлення культуры Віцебскага аблвыканкама Аляксандр Сідарэнка. Акрамя таго, у апошні час ўзмацнілася крытыка з боку ўладаў фармату і ўзроўню правядзення «Славянскага базару», у тым ліку і «засілля расейскай эстрады».

Адстаўка Баса рушыла ўслед неўзабаве пасля таго, як намеснік старшыні ўрада Беларусі 22 лютага правёў пасяджэнне аргкамітэта па падрыхтоўцы і правядзенні ХХІІ міжнароднага фестывалю «Славянскі базар у Віцебску», абмеркаваўшы канцэптуальныя падыходы ў правядзенні фестывалю і праграму яго асноўных мерапрыемстваў. Фестываль запланаваны на 11-17 ліпеня 2013 года, старшынёй арганізацыйнага камітэта па падрыхтоўцы і правядзенні фестывалю з'яўляецца Анатоль Тозік. Сярод асноўных мерапрыемстваў фестывалю - гала-канцэрты адкрыцця і закрыцця, канцэрты майстроў мастацтваў Беларусі, Расеі, Украіны, ХХII Міжнародны конкурс выканаўцаў эстраднай песні «Віцебск - 2013», XI Міжнародны дзіцячы музычны конкурс, тэатральныя і кінапраекты, асобныя творчыя акцыі.

Напісаць каментар 92

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках