28 сакавiка 2024, Чацвер, 21:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Жаліба: Адмоўнае сальда гандлёвага балансу прывядзе да абвалу рубля

12
Барыс Жаліба: Адмоўнае сальда гандлёвага балансу прывядзе да абвалу рубля

Калі знешні гандаль працягне працаваць у мінус, адбудзецца чарговы абвал беларускага рубля.

Пра гэта заявіў беларускі вучоны-эканаміст і аналітык Барыс Жаліба, каментуючы сайту charter97.org адмоўнае сальда знешняга гандлю Беларусі.

«Сальда гандлёвага балансу ў мінулым годзе было станоўчым, калі не лічыць пошліны ад афіцыйнага экспарту нафтапрадуктаў, якія мы заплацілі ў расейскі бюджэт. Дзякуючы «растваральнікаваму бізнэсу», Беларусь атрымала велізарныя даходы. Але цяпер яго прыкрылі, і ўсё стала на свае месцы. На дадзены момант сальда адмоўнае, што ў далейшым можа прывесці да жаласных наступстваў для беларускай эканомікі», - адзначыў навуковец.

Эканаміст падкрэсліў, што корань гэтай праблемы крыецца ў недахопе валюты.

«Справа ў тым, у нас няма крыніц папаўнення валютных рэзерваў Нацыянальнага банка. Калі сальда працягне быць адмоўным, то вельмі хутка попыт на валютнай біржы перавысіць прапанову, і будуць задзейнічаныя валютныя рэзервы. Мы вернемся ў сакавік 2011 года, калі няма чым было падтрымліваць курс рубля, што ў сваю чаргу прывяло да абвалу нацыянальнай валюты.

Каб гэтага пазбегнуць, трэба перабудоўваць эканоміку структурна і тэхналагічна і дыверсіфікаваць экспарт за кошт прадуктаў машынабудавання, а не засяроджвацца на нафтапрадуктах і ўгнаеннях. Але беларускія ўлады ніколі не маглі гэтага ажыццявіць. З улікам гэтага факту і таго, што займацца кантрабандай «растваральнікаў» не атрымаецца, усё будзе залежаць ад Расеі. А канкрэтней ад таго, колькі нафты папросіць Лукашэнка, і якую колькасць у канчатковым выніку дасць Крэмль», - сказаў на заканчэнне аналітык.

Нагадаем, у Беларусі адмоўнае сальда знешняга гандлю таварамі ў студзені 2013 года склала 150,3 млн. USD.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках