29 сакавiка 2024, Пятніца, 12:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Васілевіч прапанаваў караць чыноўнікаў за дрэнную нараджальнасць

82
Васілевіч прапанаваў караць чыноўнікаў за дрэнную нараджальнасць

Былы генпракурор знайшоў вінаватых у дэмаграфічным крызісе.

На думку Рыгора Васілевіча чыноўнікі на месцах павінны адказваць за тое, што беларускі не хочуць нараджаць дзяцей. Пра гэта ён заявіў у інтэрв'ю «Еўрарадыё».

«Спытаць з іх трэба за гэтыя паказчыкі! Людзі прыязджаюць у гэтыя рэгіёны або, наадварот - з'язджаюць, працягласць жыцця тут расце або памяншаецца, нараджальнасць павялічваецца альбо не. А калі прыцягнулі да адказнасці нейкага чалавека, накіравалі яго ў калонію - няхай гэты рэгіён са свайго бюджэту плаціць за ўтрыманне гэтай асобы», - заявіў Рыгор Васілевіч.

На ягоную думку, калі ўвесь час з чыноўнікаў спытваць за гэтыя паказчыкі, то яны будуць старацца неяк сітуацыю выправіць. Вось толькі як караць тых кіраўнікоў, у якіх не будзе зменаў у паказчыках нараджальнасці або працягласці жыцця, былы генпракурор не ўдакладняе.

Нагадаем, Міністэрства эканомікі Беларусі 21 лютага папярэдзіла пра катастрафічныя наступствы аднабокага развіцця гаспадаркі краіны. У прыватнасці, у яго дакладзе гаворыцца пра тое, што насельніцтва сельскіх мясцовасцяў скароціцца да 2032 на паўмільёна чалавек, а 60 адсоткаў тэрыторыі будуць крытычна незаселеныя.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках