28 сакавiка 2024, Чацвер, 12:44
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уга Чавес памёр

387
Уга Чавес памёр

Cмерть кіраўніка Венесуэлы наступіла 5 сакавіка ў 16.25, паведаміў яго намеснік Нікалас Мадура.

Нядаўна стала вядома, што стан 58-гадовага рэвалюцыянера моцна пагоршыўся. Ён кіраваў краінай амаль 14 гадоў, паведамляе Russia Today.

Лекары лідэра баліварыянскай рэвалюцыі 4 сакавіка дыягнаставалі яму «новую цяжкую інфекцыю» і «цяжкасць дыхання». У чарговай зводцы паведамлялася, што Чавес праходзіць «цяжкі курс хіміятэрапіі».

У сярэдзіне лютага Чавес быў дастаўлены на радзіму з Кубы, дзе ў снежні яму зрабілі чацвёртую за паўтара года анкалагічную аперацыю. З моманту аперацыі ён ні разу не з'яўляўся ні ў тэлевізійным, ні ў радыёэфіры, што дало падставу для розных чутак. У прыватнасці, у канцы лютага Панамскі дыпламат выступіў з заявай, што лідэр Венесуэлы мёртвы яшчэ з канца мінулага года, а фатаграфіі Чавеса з дочкамі, якія з'явіліся ў лютым, - фальсіфікацыя. Улады краіны абверглі гэтую інфармацыю.

Раней, у пачатку снежня мінулага года, венесуэльскі рэвалюцыянер называў імя свайго меркаванага пераемніка на выпадак, калі не зможа больш выконваць абавязкі кіраўніка дзяржавы. Чавес заклікаў суграмадзян галасаваць за 50-гадовага віцэ-прэзідэнта Нікаласа Мадура. «Ён рэвалюцыянер да мозгу касцей, вельмі дасведчаны нягледзячы на свой параўнальна малады ўзрост, адданы сваёй справе», - сказаў кіраўнік.

Напісаць каментар 387

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках