24 красавiка 2024, Серада, 18:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Замест срэбра Ціхана - бронза Дзевятоўскага

7
Замест срэбра Ціхана - бронза Дзевятоўскага

МАК завяршыў расследаванне сітуацый у мужчынскім кіданні молата і мужчынскім штурханні ядра, якія ўзніклі пры пераправерцы допінг-пробаў прызёраў Алімпійскіх гульняў-2004.

Як вядома, у снежні мінулага года МАК прыняў рашэнне пазбавіць алімпійскага золата ўкраінскага штурхача Юрыя Беланога, срэбра - беларускага малатабойца Івана Ціхана і бронзы - нашай жа дыскаболкі Ірыны Ятчанка. Зараз прынятае рашэнне аб пераразмеркаванні медалёў у гэтых дысцыплінах, піша «Прессбол».

У кіданні молата срэбра пераходзіць да турка Эшрэфа Апака, а бронза - да беларуса Вадзіма Дзевятоўскага. Цяпер тройка медалістаў ў гэтым выглядзе выглядае так:

1.Кодзі Мурафусі (Японія) - 82,91.

2.Эшрэф Апак (Турцыя) - 79,51.

3.Вадзім Дзевятоўскі (Беларусь) - 78,82.

У штурханні ядра алімпійскае золата перавандруе да амерыканца Адама Нэльсана, які паказаў у Афінах сапраўды такі ж вынік, як і Беланог, - 21,16. Наш Андрэй Міхневіч падымецца на 4-е месца і атрымае адпаведны дыплом МАКа. Мяркуючы па ўсім, на 5-ю пазіцыю павінен падняцца яшчэ адзін беларус - Юрый Бялоў, у якога ў фінале Гульняў-2004 быў шосты паказчык - 20,34.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках