28 сакавiка 2024, Чацвер, 22:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ежы Памяноўскі: Беларусы самі павінны дамагчыся пераменаў

42
Ежы Памяноўскі: Беларусы самі павінны дамагчыся пераменаў

Намеснік міністра замежных спраў Польшчы ўпэўнены ў непазбежнасці дэмакратычных пераменаў у Беларусі.

Заўтра Ежы Памяноўскі выступіць з асноўным дакладам на міжнароднай канферэнцыі ў Варшаве «Паўстанне ў імя свабоды - забыты не беларусаў?» Напярэдадні ён даў інтэрв'ю польскаму агенцтву РАР (пераклад - charter97.org).

У ім намеснік міністра параўнаў барацьбу беларусаў за свабоду з філасофіяй ёгі. «У цэлым чалавек імкнецца да прасвятлення, неабходна проста ліквідаваць перашкоды на гэтым шляху. У філасофіі ёгі яны разнастайныя: нянавісць, агрэсія, жаданні. Беларускі рэжым не можа зразумець, што жыццё людзей стала б нашмат лепш і цікавей, калі б Беларусь была еўрапейскай дэмакратычнай краінай», - сказаў ён.

Ежы Памяноўскі распавёў і пра тое, якія пэўныя крокі можа зрабіць Польшча для таго, каб дапамагчы нашай краіне. Паводле яго слоў, першае - гэта адкрыццё межаў для таго, каб беларусы змаглі ўбачыць іншую рэальнасць. Ён адзначыў, што існуе шэраг перашкод з боку афіцыйнага Менска, у тым ліку - адсутнасць пагаднення аб павелічэнні колькасці супрацоўнікаў дыпмісіі, якое дазволіла б выдаваць больш віз. Таксама намеснік міністра нагадаў пра складанасці з падпісаннем дамовы аб малым памежным руху.

«Мы падтрымліваем грамадзянскую супольнасць і дэмакратычны рух у Беларусі, аказваем некаторы ціск для таго, каб паскорыць перамены», - заявіў ён. Пры гэтым Ежы Памяноўскі адзначыў, што беларусы самі павінны дамагчыся пераменаў, але для таго, каб зрабіць гэта, трэба ведаць, як выглядае свет за мяжой краіны і якія магчымасці ён прапаноўвае.

«Дэмакратыя не можа быць экспартаваная, дэмакратыя заўсёды павінна нараджацца знутры. Мы можам падтрымліваць яе, і мы гэта робім, але ж яна не можа быць нікому навязаная. Такім чынам, гэта доўгі працэс, і беларусам самім неабходна адказаць на пытанне, у якой краіне яны хочуць жыць», - сказаў Памяноўскі.

«Але яны таксама павінны сабрацца з сіламі для таго, каб дасягнуць жаданага. Гэта магчыма, мы ўсе гэта ведаем. Было магчыма ў Польшчы, было магчыма ў многіх краінах Усходняй Еўропы і - не так даўно - Паўночнай Афрыкі», - нагадаў ён. «Беларусы вырачаныя на дэмакратыю», - сказаў Ежы Памяноўскі.

Намеснік міністра замежных спраў падкрэсліў, што акрамя падтрымкі грамадзянскай супольнасці ў Беларусі, для Варшавы важная дапамога польскім грамадскім арганізацыям у нашай краіне.

«У рамках мер, накіраваных на падтрымку польскай абшчыны, падтрымка палякаў на Усходзе, асабліва ў Беларусі, займае вельмі важнае месца», - сказаў намеснік міністра.

Паводле яго слоў, нягледзячы на тое, што міжурадавае супрацоўніцтва з'яўляецца абмежаваным, і беларускі бок, нават на самым нізкім узроўні ставіцца да польскіх прапаноў з вялікім падазрэннем, ёсць узаемадзеянне па асноўных пытаннях, звязаных з транспартам і барацьбой са злачыннасцю.

«Цікава, што на гэтым фоне эканамічнае супрацоўніцтва з Беларуссю няўхільна расце. У гэтым заслуга малога бізнесу і кантактаў паміж людзьмі», - заявіў намеснік міністра.

«Мы хацелі б, каб Беларусь як мага хутчэй прыйшла да рэальных зменаў, да еўрапейскіх і міжнародных стандартаў. Гэта залог росту дабрабыту як саміх беларусаў, так і іх суседзяў, у тым ліку і Польшчы», - падкрэсліў Ежы Памяноўскі.

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках