25 красавiка 2024, Чацвер, 15:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фанаты «Манчэстэр Юнайтэд» патрабуюць адхіліць ад эфіру Васіля Уткіна

33

Расейскія заўзятары «Манчэстэр Юнайтэд» звярнуліся да кіраўніцтва НТВ з просьбай адхіліць Васіля Уткіна ад каментавання матчаў з удзелам каманды.

Петыцыя фанатаў выкладзеная на сайце Onlinepetition.ru, паведамляе РІА «Новости».

Незадаволенасць заўзятараў выклікалі выказванні Васіля Уткіна, якія тычыліся зваротнай гульні брытанскага клуба з мадрыдскім «Рэалам» ў 1/8 фіналу Лігі чэмпіёнаў. Гэты матч, які Уткін не каментаваў, прайшоў познім вечарам 5 сакавіка і завяршыўся паражэннем англійскай каманды з лікам 1:2. Дзякуючы нічыёй у першай гульні (1:1) «Рэал» выйшаў у 1/4 фіналу.

Пасля матчу Уткін пакінуў у сваім твітэры два запісы. У першым ён у грубай форме раскрытыкаваў трэнера «Юнайтэд» Алекса Фергюсана за абарончую тактыку ў хатняй гульні. Другі запіс тычыўся двух гульцоў «МЮ» - Майкла Кэрыка і Нані.

У звароце заўзятараў гаворыцца, што каментатар сваімі словамі абразіў як клуб, так і галоўнага трэнера каманды. «Не беручы пад увагу прафесійныя якасці Васіля Уткіна як каментатара, мы патрабуем, каб Васіль Уткін прынёс публічныя прабачэнні футбольнаму клубу «Манчэстэр Юнайтэд» і яго заўзятарам», - гаворыцца ў петыцыі.

На момант напісання навіны пад зваротам падпісаліся больш за дзве тысячы чалавек. У каментарах заўзятары абвінавачваюць Уткіна ў хамстве і прапануюць прыцягнуць яго да адказнасці «адміністрацыйна-крымінальным спосабам».

Нагадаем, раней расейскі каментатар неаднаразова дапускаў хамскія выказванні ў дачыненні да беларускага клуба БАТЭ і яго трэнера.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках