4 траўня 2024, Субота, 15:05
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дэбашыра з самалёта «Масква-Хургада» экстрадуюць у Расею

24
Дэбашыра з самалёта «Масква-Хургада» экстрадуюць у Расею

Улады Беларусі разглядаюць пытанне аб экстрадыцыі ў Расею фігуранта справы пра дэбош у самалёце.

Грамадзянін Расеі Сяргей Кабалаў, які падазраецца ў спробе захопу самалёта, быў затрыманы ў дарозе з Менска ў Гародню і цяпер знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ), паведамляе «Інтэрфакс».

Расейская паліцыя падрыхтавала для беларускіх калег дакумэнты, якія пацвярджаюць факт знаходжання Кабалава ў вышуку, паведамілі раней у прэс-цэнтры МУС Расеі.

«Управа транспарту МУС Расеі ў Цэнтральнай федэральнай акрузе падрыхтавала патрэбныя дакумэнты, якія спраўджваюць факт знаходжання спадара Кабалава ў вышуку, для перадачы іх беларускай старане, каб тая, у сваю чаргу, пачала працэс складання дакумэнтаў, патрэбных для экстрадыцыі», - сказаў прадстаўнік прэс-цэнтра.

Раней у міністэрстве паведамлялі, што ў Беларусі затрыманы Кабалаў, абвешчаны Расеяй у міжнародны вышук паводле падазрэння ў спробе захопу самалёта, які выконваў рэйс Масква-Хургада.

Напісаць каментар 24

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках