4 траўня 2024, Субота, 14:31
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Чарнобыльская малітва» на варшаўскай сцэне

Спектакль паводле знакамітага твору Святланы Алексіевіч аб катастрофе на ЧАЭС паказалі ў польскай сталіцы.

Яго паставіла адная з найлепшых рэжысёрак Польшчы Ёанна Шчэпкоўска, паведамляе тэлеканал «Белсат».

Аповесць беларускай пісьменніцы складаецца з маналогаў простых грамадзян, якія сталі ахвярамі трагедыі. У пачатку працы над спектаклем яго стваральнікі хацелі ўнікнуць самых драматычных фрагмэнтаў аповесці. Але хутка пераканалася, што нельга такім чынам змяняць жудаснага аповеду пра тых, хто перажыў катастрофу. Тым не менш, рэжысёрка паставіла ўмову: зрабіць так, каб людзі не выходзілі пасля паказу ў дэпрэсіі. Наадварот - каб разумелі, што ёсць надзея, што чалавек інстынктыўна імкнецца да жыцця і можа даць рады нават апакаліпсісу.

«Я чакаю, што публіка знойдзе ў сабе сілы падумаць аб гэтым. Таму што мне здаецца часам, што мы ператвараемся ў дзяцей: увесь час нешта купляем, забаўляемся, і жыццё становіцца павярхоўным. Тым часам вакол нас адбываюцца сур'ёзныя рэчы. Варта зрабіць гэты крок перш за ўсё для ахвяр катастрофы. Гэтая тэма павінна быць часткай нашай свядомасці. Ахвяры Чарнобыля існуюць тут і цяпер, ім патрэбныя дапамога і падтрымка», - кажа Ёанна Шчэпкоўска.

«Чарнобыльскую малітву» у варшаўскім тэатры пакажуць у сакавіку шэсць разоў. Твор, які здабыў сусветную вядомасць і перакладзены на 20 моў, ставілі на французскай, фінскай і ірландскай сцэнах. Тым не менш, на радзіме талент Святланы Алексіевіч не быў прызнаны належным чынам. Пазбаўленая магчымасці друкавацца ў Беларусі, яна больш за 13 гадоў жыве ў эміграцыі.

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках