28 красавiка 2024, Нядзеля, 2:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі вырасла базавая арэндная адзінка

64
У Беларусі вырасла базавая арэндная адзінка

З 1 красавіка 2013 года базавая арэндная адзінка склала Br86 тысяч.

Так вызначана пастановай Савета Міністраў ад 13 сакавіка 2013 № 172 «Аб устанаўленні сумы базавай арэнднай адзінкі», паведамляе БелТА.

Пастанова прынятая ў адпаведнасці з указам ад 29 сакавіка 2012 года №150 «Аб некаторых пытаннях арэнды і бязвыплатнага карыстання маёмасцю». Яно выклікала пратэсты прадпрымальнікаў.

Раней базавая арэндная адзінка складала Br54 тысяч, яна дзейнічала з 1 красавіка 2012 года. Новая сума базавай арэнднай адзінкі ўсталёўваецца на падставе звестак Белстата аб індэксе спажывецкіх коштаў за 2012 у параўнанні з 2011 годам.

Акрамя таго, з 1 красавіка паводле новай стаўкі будзе выплачвацца і запазычанасць у арэнднай плаце за папярэднія перыяды.

Напісаць каментар 64

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках