28 красавiка 2024, Нядзеля, 5:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія чыноўнікі стануць невыязнымі?

7
Расейскія чыноўнікі стануць невыязнымі?

У Расеі могуць абмежаваць выезд за мяжу былых і дзеючых чыноўнікаў, «якія мелі ці маюць доступ да сакрэтнай інфармацыі стратэгічнага значэння».

З такой прапановай выступіў кіраўнік Чачні Рамзан Кадыраў, піша Lenta.ru.

Як напісаў палітык у сваім артыкуле ў «Известиях», магчыма, высокапастаўленым дзяржслужачым варта наогул забараніць выезд за мяжу.

У калонцы кіраўнік Чачні выказаў асцярогу, што былыя чыноўнікі, якія выязджаюць за межы краіны, могуць раскрыць дзяржаўныя таямніцы. Ён прывёў у прыклад Барыса Беразоўскага, у сейфах якога, на думку Кадырава, маглі застацца сакрэтныя дакументы; задаецца пытаннем, ці не вывез былы мэр Масквы Юрый Лужкоў («які валодае дадзенымі аб усіх падземных і надземных стратэгічных сістэмах сталіцы») «разам з «працоўнымі зберажэннямі» і дзяржаўныя таямніцы».

Акрамя таго, Кадыраў выказаў асцярогу, што за мяжу паедзе экс-міністр абароны Анатоль Сердзюкоў: «Як быць у тым ліку і з «ядзернымі кодамі?»Таксама кіраўнік Чачні звярнуў увагу на выступленні Міхаіла Гарбачова, Міхаіла Касьянава, Аляксея Кудрына і Барыса Нямцова за мяжой.

Па словах Рамзана Кадырава, ён гатовы да таго, што яго прапанову забараніць выезд дзеючым і былым чыноўнікам праваабаронцы сустрэнуць з неразуменнем, аднак падкрэсліў, што «ёсць рэчы больш важныя за правы асобнага чалавека - гэта інтарэсы дзяржавы. «Ніхто не няволіць: не хочаце падобных абмежаванняў, не выбірайце лёс дзяржаўнага служачага», - падкрэсліў ён.

Рамзан Кадыраў адзначыў, што напісаў артыкул у сувязі з абмеркаваннем закона, які забараняе чыноўнікам адкрываць рахункі за мяжой і валодаць паперамі замежных кампаній. Зараз гэты закон прайшоў першае чытанне. Яго аўтарам з'яўляецца прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін.

Фота: business-gazeta.ru

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках