27 красавiка 2024, Субота, 22:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падпалкоўніка Кротава абвінавацілі ў перавышэнні ўлады

32
Падпалкоўніка Кротава абвінавацілі ў перавышэнні ўлады

Арыштаванаму начальніку галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС, падпалкоўніку міліцыі Уладзіміру Кротаву прад'яўленае абвінавачванне.

Пра гэта паведамілі БелТА ў Следчым камітэце Беларусі.

«Дзеянні Уладзіміра Кротава кваліфікаваныя па ч. 2 арт.426 КК Беларусі (перавышэнне ўлады або службовых паўнамоцтваў, учыненае з карыслівай ці іншай асабістай зацікаўленасці). Мера стрымання не змянялася: ён знаходзіцца пад вартай», - адзначылі ў СК.

Нагадаем, першым інфармацыю пра арышт начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі МУС РБ падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Кротава паведаміў сайт charter97.org.

У гэты ж дзень МУС абвергла інфармацыю пра затрыманне падпалкоўніка міліцыі, пры гэтым назваўшы сайт charter97.org «дэструктыўным рэсурсам»:

«16 сакавіка 2013 года ў Інтэрнэце на дэструктыўных рэсурсах было размешчанае паведамленне пра затрыманне і арышт начальніка галоўнага ўпраўлення ўласнай бяспекі Міністэрства ўнутраных спраў Рэспублікі Беларусь падпалкоўніка міліцыі Уладзіміра Кротава. Міністэрства ўнутраных спраў афіцыйна заяўляе, што гэтая інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці».

Аднак праз чатыры дні на дзяржаўным партале БелТА з'явілася заява МУС, у якой гаворыцца пра тое, што Уладзімір Кротаў сапраўды арыштаваны і ў дачыненні да яго ўзбуджаная крымінальная справа.

Напісаць каментар 32

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках