27 красавiка 2024, Субота, 18:37
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Краіны МС павышаюць пошліны на ўвоз «малочкі»

3
Краіны МС павышаюць пошліны на ўвоз «малочкі»

Краіны Мытнага саюза з 1 красавіка павышаюць пошліны на ўвоз сметанковага масла, тварагу, асобных відаў сыроў і некаторай іншай малочнай прадукцыі з 15% да 18,3%.

Пошліны будуць дзейнічаць да 30 чэрвеня ўключна, паведамляе «Прайм».

Гэтая мера ўводзіцца ў сувязі з ростам імпарту малочнай прадукцыі і падаражэннем кармоў для малочнай жывёлагадоўлі, тлумачыў міністр па гандлі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК) Андрэй Сляпнёў. Ён адзначаў, што першапачаткова прапаноўвалася павысіць пошліну да 20%, але ў выніку перамоваў была ўзгодненая стаўка 18,3%.

Так, пошліны на ўвоз тварагу і маладых сыроў тлустасцю больш за 40% даведзеныя да стаўкі ў 18,3%, але не менш за 0,4 еўра за кілаграм з 15%, але не менш як 0,3 еўра за кілаграм. Сметанковае масла будзе абкладацца па стаўцы 18,3%, але не менш 0,29 еўра за кілаграм супраць ранейшых 15%, але не менш 0,29 еўра.

«На спажыўцах гэтая мера ніяк не адаб'ецца. У нас сёння на ўнутраным рынку досыць вялікая канкурэнцыя, у тым ліку сярод расейскіх і беларускіх вытворцаў малочных тавараў. Часовае павышэнне пошлін проста дасць ім дадатковую магчымасць рэалізаваць сваю прадукцыю - ім будзе крыху лягчэй, але, на жаль, ненадоўга», - сказаў старшыня праўлення Нацыянальнага саюза вытворцаў малака Андрэй Даніленка.

Паводле яго слоў, цяпер узровень пошлін узняты да максімальна дапушчальнага ўзроўню ў рамках Сусветнай гандлёвай арганізацыі (СГА), а затым іх прыйдзецца зніжаць у адпаведнасці з узгодненым графікам.

Па выніках 45 дзён дзеяння павышаных пошлін краіны Мытнага саюза правядуць маніторынг, каб паглядзець, ці не аказала гэтая мера негатыўнага дзеяння на рынак малочнай прадукцыі ў плане інфляцыі і росту коштаў. Калі ўсё будзе спакойна, пошліна можа быць прадоўжаная, тлумачыў Сляпнёў.

Цяпер у МС абмяркоўваюцца ахоўныя меры не толькі ў дачыненні да малочнай прадукцыі. Як паведамляў раней кіраўнік Мінсельгаса РФ Мікалай Фёдараў, ведамства прапрацоўвае пытанні аб павелічэнні пошліны на ўвоз жывых свіней, якія ў жніўні мінулага года ўпалі з 40% да 5%, а таксама аб увядзенні спецыфічнага складніка на ўвоз свініны па-за квотай. Разам з гэтым ведамства вывучае пытанне аб выключэнні з пераліку тавараў, пры ўвозе якіх з краін, якія развіваюцца, прадастаўляюцца тарыфныя прэферэнцыі, мяса і мясных субпрадуктаў.

Нагадаем, пошлінамі таксама абклалі кампутары, якія ўвозяцца ў МС.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках