27 красавiка 2024, Субота, 16:43
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Паводка ў Гомельскай вобласці: падтопленыя 200 падворкаў

4
Паводка ў Гомельскай вобласці: падтопленыя 200 падворкаў

У выніку паводкі ў Гомельскай вобласці падтоплена каля 200 падворкаў.

Па стане на 19-00 31.03.2013 на тэрыторыі Гомельскай вобласці склалася наступная паводкавая абстаноўка:

Па Жыткавіцкім раёне падтоплена: 9 падворкаў, 1 гасп.пабудова. Магчымае падтапленне падворкаў у в.Азяраны, в.Хвоенск Жыткавіцкага раёна. Да падтаплення падворкаў названых населеных пунктаў арыентыровачна засталося ад 1 да 10 метраў у даўжыню, паведамляе прэс-служба МНС.

Таксама магчымае павелічэнне колькасці падтопленых падворкаў і надворных пабудоў у в.Пярэраў і в.Пярэраўскі Млынок, в.Запясочча. Да пачатку падтаплення жылых дамоў у г.Тураве і в.Пагост неабходнае ўзняцце ўзроўню вады ў р.Прыпяць на 48 см (554см.).

Па Мазырскім раёне падтоплена: 178 падворкаў, 128 гасп.пабудоў, 106 дачных нежылых дамоў. Талымі водамі падтоплена: 3 падворкі, 2 гаспадарчыя пабудовы, 1 нежылы дачны дом. Пачатак падтаплення домаўладанняў чакаецца пры ўзроўні вады ў рацэ 637 см (88 см).

Талымі водамі ў г.Жлобін, па адрасе: вул.Кавалёва, д.26 падтоплены 1 падворак і веранда жылога дома.

У жылым доме пражывае 5 чалавек (2 дарослых і 3 дзяцей). На месцы працуе 1 адз.тэхнікі, 2 чалавекі КЖУП «Уніком». Ажыццяўляюцца работы па ўладкаванні вадасцёку, а таксама з мэтай змяншэння току вады з праезнай часткі дарогі зробленая падсыпка грунта. Пагрозы жыццю і здароўю людзей няма, адсяленне не патрабуецца.

Разам на тэрыторыі Гомельскай вобласці падтопленыя: паводкавымі водамі - 187 падворкаў, 129 гасп. пабудоў, 106 дачных нежылых дамоў. Талымі водамі падтоплена: 4 падворкі, 1 жылы дом, 2 гас.пабудовы, 1 нежылы дачны дом.

Фота: МНС

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках