28 красавiка 2024, Нядзеля, 4:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Звольненая намеснік старшыні «Беллегпрама»

21
Звольненая намеснік старшыні «Беллегпрама»

Саўмін правёў кадравыя перастаноўкі ў дзяржканцэрне «Беллегпрам».

Згодна з пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 218 ад 28 сакавіка 2013 года, намеснік старшыні Беларускага дзяржаўнага канцэрна па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці Людміла Цяглава вызваленая ад пасады па пагадненні бакоў.

Урад таксама зацвердзіў двух новых намеснікаў старшынь «Беллегпрама». Імі сталі былы начальнік упраўлення каардынацыі развіцця гарбарна-абутковай галіны Вячаслаў Мірусін і Таццяна Старчанка, якая раней займала пасаду намесніка міністра эканомікі Беларусі.

Нагадаем, у снежні 2012 пасля наведвання прадпрыемства «Камволь» беларускі кіраўнік звольніў кіраўніка канцэрна «Беллегпрам» Генадзя Вырко і яго намесніка Андрэя Мытніка.

«Тое, што я тут убачыў, - гэта злачынная безадказнасць, - заявіў тады Аляксандр Лукашэнка. - Ну як жа так: пабітае шкло і жанчыны працуюць?! Тут і Ладуцька хадзіў, і Сямашка, і Мясніковіч. Гэта злачынства! І яно караецца».

Фота: ctv.by

Напісаць каментар 21

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках