28 красавiка 2024, Нядзеля, 21:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Арцыбіскуп Кандрусевіч падараваў Лукашэнку Евангелле

22
Арцыбіскуп Кандрусевіч падараваў Лукашэнку Евангелле

Беларускі кіраўнік сустрэўся ў панядзелак з мітрапалітам Менска-Магілёўскім арцыбіскупам Тадэвушам Кандрусевічам.

Падчас сустрэчы Аляксандр Лукашэнка адзначыў «важнае значэнне і вялікі ўплыў Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі».

«Гэты год асаблівы, нядаўна абралі новага кіраўніка Рымска-каталіцкай царквы. Важна, што сёння адбываецца ў каталіцкай царкве, бо не сакрэт, што ў Беларусі Рымска-каталіцкая царква мае вялікае значэнне і яе ўплыў у нашым грамадстве вялікі», - заявіў Лукашэнка ў панядзелак падчас сустрэчы з мітрапалітам ў Архікафедральным саборы імя Найсвяцейшай Панны Марыі, піша «Інтэрфакс».

У пачатку размовы Лукашэнка павіншаваў Кандрусевіча, святароў РКЦ у Беларусі, вернікаў каталікоў.

«Гэта тычыцца і пратэстантаў, гэта нашы людзі», - сказаў Лукашэнка.

Мітрапаліт Кандрусевіч паднёс кіраўніку краіны Евангелле, упершыню выдадзенае на беларускай мове.

У сваю чаргу Лукашэнка паднёс у дар Рымска-каталіцкай царкве велікоднае яйка з дрэва ва ўнікальнай тэхніцы Сожская скань. Падстава яйка адлюстроўвае Галгофу, усярэдзіне сферы размешчаны мініятурны крыж з распяццем. Па баках - два разныя медальёны з выявай Дзевы Марыі і Ісуса Хрыста. Вянчае яйка фігура Хрыста.

Напісаць каментар 22

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках