28 красавiка 2024, Нядзеля, 8:17
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

З «Граніту» звольнены яшчэ адзін актывіст незалежнага прафсаюзу

15
З «Граніту» звольнены яшчэ адзін актывіст незалежнага прафсаюзу

Сёння загадам гендырэктара РУВП «Граніт» быў звольнены чарговы актывіст Беларускага Незалежнага прафсаюза - Анатоль Ліцвінка.

Анатоль з самага пачатку прымаў актыўны удзел у стварэнні першаснай прафсаюзнай арганізацыі БНП на мікашэвіцкім прадпрыемстве і быў абраны сакратаром-скарбнікам арганізацыі. Ён таксама неаднаразова крытычна выказваўся ў СМІ ў дачыненні да кіраўніцтва прадпрыемства і іх дыскрымінацыйных дзеянняў у адносінах да сяброў незалежнага прафсаюза, паведамляе сайт belnp.org.

- Сёння мяне запрасілі на прадпрыемства, дзе ва ўрачыстай абстаноўцы, у прысутнасці вядучага юрыста прадпрыемства С. Лахава, работніка аддзела кадраў і іншых прадстаўнікоў наймальніка ўручылі апавяшчэнне, аб скасаванні працоўнага кантракту, па прычыне сістэматычнага невыканання працоўных абавязацельстваў, - распавёў па тэлефоне Анатоль Ліцвінка.

Старшыня Беларускага Незалежнага прафсаюза Мікалай Зімін лічыць, што гэта чарговае прадузятае звальненне прафсаюзнага актывіста:

- Мы не сумняваемся ў тым, што гэта чарговае звальненне, звязанае з прафсаюзнай дзейнасцю чалавека, які стаяў ля вытокаў стварэння першаснай арганізацыі і актыўна ўдзельнічаў у яе працы. Пакуль, нам невядомыя падрабязнасці гэтага звальнення, але я ўпэўнены, што мы ў бліжэйшы час звернемся ў Міністэрства працы і сацыяльнай абароны і Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва, за тлумачэннем таго, што адбылося.

Сам прафсаюзны актывіст лічыць звальненне незаконным і збіраецца звярнуцца ў суд:

- Натуральна я не згодны з гэтым рашэннем і буду яго абскарджваць у судзе, - сказаў сакратар-скарбнік пяршоўкі Анатоль Ліцвінка. - Акрамя таго, нашы далейшыя дзеянні ў гэтым пытанні мы абмяркуем з актывістамі прафсаюза ў бліжэйшы час.

Нагадаем, што роўна год таму з «Граніту» была звольненая жонка сакратара-скарбніка Людміла Ліцвінка, якая на працягу года не змагла знайсці працу ў горадзе і раёне. Па звальненні Анатоля сям'я пазбавілася даходаў.

Акрамя таго, на працягу 2012 года былі звольненыя практычна ўсе актывісты, якія стаялі ля вытокаў стварэння арганізацыі - Алег Стахаевіч, Мікалай Карышаў, Віталь Пашэчка, Генадзь Паўлоўскі. Пад пагрозай звальнення знаходзіцца і Леанід Дубаносаў.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках