28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

20 гадоў «Новой газете»

9
20 гадоў «Новой газете»

Сёння споўнілася 20 гадоў з дня з'яўлення ў Расеі «Новой газеты».

Першы нумар выдання 1 красавіка 1993 выйшаў стотысячным тыражом.

Расследаванні выбухаў жылых дамоў у Маскве і Валгадонску, тэрактаў на Дуброўцы і ў Беслане, ваенных злачынстваў і парушэнняў правоў чалавека ў Чачні, справа Буданава, справа Mabetex і зверствы міліцыі ў Благавешчанску - самае першае, што згадваецца ў сувязі з «Новой газетай».

І імёны забітых журналістаў або людзей, якія цесна супрацоўнічалі з газетай: Ганна Паліткоўская, Наталля Эстэмірава, Станіслаў Маркелаў і Анастасія Бабурава… Туманная смерць Юрыя Шчыкачыхіна. А яшчэ - бясконцыя абвінавачванні ў паклёпе з боку Крамля і праваахоўных органаў.

Сённяшні юбілейны нумар «Новой газеты» складаецца з 48 палос - лепшых вокладак за 20 гадоў з прадмовай і каментарамі галоўнага рэдактара.

«Робячы гэты нумар да дваццацігоддзя «Новой газеты», мы збіралі першыя і апошнія палосы з падшывак розных гадоў, лiтаральна паводле нашай старой рубрыкі «От корки до корки».

Жыццё краіны, людзей, наша рэдакцыйная гісторыя. Узлёты, правалы. Страты блізкіх. Трагічныя і штукарскія будні. Лічбы накладу, за імі - лепшая любімая аўдыторыя. Яна маладзее. Але нікуды не падзенуцца ад нас Пётр Навумавіч Фаменка, Станіслаў Рассадзін, Раіса Максімаўна, Булат Шалвавіч, Стругацкія і Герман (з кінасачыненнем якога па рамане Стругацкіх «Цяжка быць Богам» мы сустрэнем дзень нараджэння)», - напісаў галоўны рэдактар «Новой газеты» Дзмітрый Муратаў.

Выданне сёння атрымлівае шматлікія віншавальныя тэлеграмы. Прычым, дыяпазон даволі шырокі: ад прэм'ер-міністра Дзмітрыя Мядзведзева да палітвязня Міхаіла Хадаркоўскага.

У сваім віншаванні Мядзведзеў назваў журналістаў «Новой» «яскравым і прафесійным калектывам аднадумцаў». Ён заўважыў, што на старонках выдання прадстаўляюцца розныя меркаванні і пазіцыі, а публікацыі «Новай газеты» «часта выклікаюць шырокую грамадскую дыскусію». «Менавіта такая незалежная і адказная журналістыка патрэбна сучаснай Расеі», - заявіў прэм'ер.

Міхаіл Хадаркоўскі напісаў з турмы галоўнаму рэдактару «Новой»:

«Паважаны Дзмітрый,

Ад усёй душы віншую Вас і Вашых калег з 20-годдзем выдання. Сёння Ваша праца патрабуе вялікай мужнасці, вернасці ідэалам дэмакратыі і сапраўднага патрыятызму. Жадаю вам не толькі захаваць гэтыя якасці ў сабе, але і трансляваць іх нашаму грамадству. Яно ў гэтым вельмі мае патрэбу.

Поспехаў вам усім.

З павагай,

МБХ»

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках