28 красавiка 2024, Нядзеля, 11:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Валерый Костка: Вягера зразумеў, што можна «ўліпнуць»

14
Валерый Костка: Вягера зразумеў, што можна «ўліпнуць»

Перакартоўка кадраў у КДБ не прывядзе да пазітыўных зрухаў, лічыць былы падпалкоўнік КДБ.

Так Валерый Костка пракаментаваў сайту charter97.org звальненне намесніка старшыні КДБ Віктара Вегеры.

«Я не выключаю, што генерал-маёр і сапраўды быў звольнены ў запас па ўзросту. Справа ў тым, што цяпер ніхто асабліва не чапляецца за службу ў КДБ, дзейнічаючы па прынцыпе «даслужыцца да пенсіі і хутчэй звольніцца, каб не было горш». У цяперашніх умовах цяжка працягваць службу, калі можна трапіць у сітуацыю, якая цябе падставіць», - лічыць былы сілавік.

Ён таксама адзначыў, што справа Алеся Бяляцкага і выбух у менскім метро выклікалі вялікі рэзананс і шмат прэтэнзій да органаў, якія праводзілі расследаванне.

«Не думаю, што Лукашэнка звольніў Віктара Вягеру за тое, што ён выканаў загад і зрабіў патрэбнае сістэме. Іншы момант, што гэта было зроблена непрафесійна, і з гэтай справы, як кажуць, тырчала вельмі шмат вушэй спецслужбаў, асабліва па выбуху ў метро. Там засталося пытанне на пытанні. У грамадстве не быў сфармаваны канчатковы тэзіс аб тым, што Канавалаў і Кавалёў з'яўляюцца тымі самымі тэрарыстамі. Гэта больш сведчыць пра непрафесіяналізм, але, мне здаецца, не магло з'яўляцца падставай для звальнення намесніка старшыні Камітэта дзяржбяспекі. Трэба разумець, што за ім стаялі кіраўнікі вышэй, «шэрыя кардыналы», якія яго выпіналі», - падкрэсліў былы падпалкоўнік КДБ.

Ён дадаў, што Віктар Вягера добра зразумеў наступнае: чым далей у лес, тым больш можна «ўліпнуць».

«Я ведаю іншых супрацоўнікаў, якія кажуць пра тое, як бы толькі дацягнуць да пенсіі. Сэнс іх жыцця складаецца ў тым, каб, аддаўшы 20-25 гадоў службе, атрымаць пенсію і сысці з гэтай сістэмы. Дадзены аргумент у пэўным сэнсе стрымлівае шмат каго на службе ў міліцыі, КДБ і войску. Складана разважаць, калі не бачыш фактуры. Гэта мая кропка гледжання, якая можа быць памылковай, але на першы погляд можна сказаць, што гэта хутчэй быў ход Вягеры, чым Лукашэнкі. Жаданне сысці на пенсію з'яўляецца нармальным.

Перакартоўка кадраў нічога не дасць, так як не змяняецца аснова ўсёй сістэмы. Закон не становіцца базай для ўсіх, а правы чалавека не становяцца прыярытэтам. Сілавікі стаяць перад выбарам: выконваць закон або загад, які часцей за заўсёды не адпавядае заканадаўству. У такіх умовах працаваць вельмі цяжка. Не ўсе вытрымліваюць і могуць дачакацца пенсіі, а тыя, каму трохі засталося, на апошнім уздыху дацягваюць», - сказаў на заканчэнне Валерый Костка.

Нагадаем, Генерал-маёр Віктар Вягера вызвалены ад пасады першага намесніка Старшыні КДБ Рэспублікі Беларусь па контрвыведвальнай дзейнасці і звольнены з ваеннай службы ў запас па ўзросту з правам нашэння ваеннай формы адзення і знакаў адрознення.

Ён курыраваў шэраг гучных спраў, у тым ліку, справу аб выбуху ў менскім метро 11 красавіка 2011 года, справу лідара праваабарончага цэнтра «Вясна» Алеся Бяляцкага.

Варта адзначыць, што ў апошні час у беларускіх спецслужбах існуе цяжкая сітуацыя з кадрамі. Колькасць людзей, якія праходзяць падрыхтоўку і навучанне для службы ў Камітэце дзяржаўнай бяспекі, штогод падае.

Фотa: camarade.biz

Напісаць каментар 14

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках