28 красавiка 2024, Нядзеля, 9:20
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту

4
Беларусь знізіла экспартныя пошліны на нафту

Услед за Расеяй, у Беларусі зніжаныя экспартныя пошліны на нафту і нафтапрадукты.

Экспартная пошліна на сырую нафту паменшылася з $420,6 да $401,5 за 1 т., паведамляе прэс-служба Савета міністраў.

Такім чынам, яна прыведзеная ў адпаведнасць з расейскай.

Адзіная стаўка экспартнай пошліны на светлыя і цёмныя нафтапрадукты (акрамя бензіну), якая з 1 кастрычніка 2011 года ўніфікаваная на ўзроўні 66% пошліны на нафту, зараз складае $265,0 за 1 т супраць $277,6 за 1 т у сакавіку бягучага года. Такая ж пошліна ўстаноўленая на бензол, талуол, ксілолы. На таварныя бензіны і прамагонны бензін стаўка вывазных мытных пошлін, зыходзячы з каэфіцыента 0,9, складае $361,4 замест $378,6 за 1 т у сакавіку.

Пошліна на прапан, бутаны, этылен, прапілен, бутылен і бутадыен, іншыя звадкаваныя газы зніжаная з $131,4 да $70,5.

Пастановай унесеныя змяненні ў пастанову Савета Міністраў №1932 ад 31 снежня 2010 года «Аб устанаўленні ставак вывазных мытных пошлін у дачыненні да нафты сырой і асобных катэгорый тавараў, выпрацаваных з нафты, і прызнанні страціўшымі сілу некаторых пастаноў Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь». Дакумент прыняты ў адпаведнасці з Указам № 716 ад 31 снежня 2010 года «Аб стаўках вывазных мытных пошлін».

Фотa: ovesti.ru

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках