28 сакавiка 2024, Чацвер, 19:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Гарэм Лукашэнкі

276
Гарэм Лукашэнкі

Чуткі пра вялікую любоў беларускага правадыра да зусім юных прыгажунь упарта ходзяць з пачатку 2000-х.

Тое, што ў гасцях у дыктатара пабывалі шмат якія беларускія мадэлі і спявачкі, не з'яўляецца таямніцай ні для асяроддзя правадыра, ні для так званай менскай «тусоўкі».

Афіцыйна Аляксандр Лукашэнка нібыта жанаты з Галінай Радзівонаўнай Лукашэнкай (Жаўняровіч). Аднак разам з ёй ён ніколі не з'яўляўся, а галоўным спадарожнікам стаў сын Мікалай, маці якога з неафіцыйнай інфармацыі з'яўляецца Ірына Абельская.

На публіцы ж Аляксандр Лукашэнка апошнімі гадамі без асаблівай сарамлівасці з'яўляецца ў кампаніі зусім юных дзяўчат. «Еўрарадыё» здолела ўзяць кароткае інтэрв'ю ў адной з іх - 22-гадовай Марты Голубевай. Журналісты радыёстанцыі нават называюць яе «спадарожніцай Лукашэнкі»: дзяўчына знаходзіцца поруч з правадыром з 2008 года.

Першы раз у аб'ектыве тэлекамэр разам з Лукашэнкам яна з'явіліся 3 ліпеня 2008 года на святкаванні дня Рэспублікі непадалёк ад мемарыяла Гораду-герою Менску за некалькі хвілін да выбуху, у выніку якога атрымалі раны 54 чалавекі. Дзяўчыне на той момант не было яшчэ і 18 гадоў толькі споўнілася 18 гадоў (дзень нараджэння - 05.06.1990). Да гэтага Марта была вядомая як салістка ансамбля «Верасы» Васіля Раінчыка.

Апошнім разам гожая брунэтка мільганула на адкрыцці Купалаўскага тэатра 29 сакавіка (Марта Голубева паўстала ў вобразе галоўнай гераіні ў спектаклі "Паўлінка").

На пытанне, як яна трапіла ў спадарожніцы да Лукашэнкі, Марта адказаць адмовілася.

Апошнім часам Марта Голубева выканала ролі ў чатырох расейскіх фільмах і сэрыялах. А таксама занялася кар'ерай спявачкі. У дзяўчыны ёсць некалькі кліпаў, спявае на расейскай мове.

Напісаць каментар 276

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках