27 красавiка 2024, Субота, 19:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзіцячым дамам і дамам састарэлых узнялі тарыфы на электраэнэргію

25
Дзіцячым дамам і дамам састарэлых узнялі тарыфы на электраэнэргію

Тарыфы на электраэнэргію ў Беларусі для асобных катэгорый арганізацый павялічаныя з 1 красавіка да ўзроўню тарыфаў для насельніцтва.

Адпаведная пастанова Мінэканомікі ад 1 лютага 2013 года № 12 апублікаваная на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале 29 сакавіка, пасля чаго яна ўвайшла ў афіцыйнае дзеянне.

Тарыфы на электрычную энэргію, якая адпускаецца для патрэб насельніцтва, былі павялічаныя з 1 лютага пастановай Савета Міністраў ад 26 студзені 2013 № 63 «Аб унясенні змены ў пастанову Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 4 лютага 2011 года № 138».

«Для рэалізацыі аднастайнасці праводжанай тарыфнай палітыкі Мінэканомікі прынятая пастанова аб аналагічным павелічэнні тарыфаў на электрычную энэргію, што адпускаецца «Белэнэрга», катэгорыям спажыўцоў, якія маюць тарыфы на электрычную энэргію на ўзроўні тарыфаў для насельніцтва», - растлумачылі ў прэс-службе Мінэканомікі.

Гаворка ідзе, напрыклад, пра арганізацыі аховы здароўя, дзіцячыя дамы і дамы састарэлых, рэлігійныя ды іншыя арганізацыі. Большасці пералічаных ў пастанове міністэрства арганізацый устаноўлены тарыф Br 382,4 за 1 кВт/г.

Тарыфы на электрычную энэргію, якая адпускаецца ДВА «Белэнэрга» (за выняткам электрычнай энэргіі, якая адпускаецца насельніцтву), рэгулююцца Міністэрствам эканомікі ў адпаведнасці з паўнамоцтвамі, нададзенымі указам Прэзідэнта ад 25 лютага 2011 № 72 «Аб некаторых пытаннях рэгулявання коштаў (тарыфаў) у Рэспубліцы Беларусь».

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках