19 траўня 2024, Нядзеля, 0:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Прэс-сакратар Фюле: Гэтая канферэнцыя не значыць чагосьці новага

7
Прэс-сакратар Фюле: Гэтая канферэнцыя не значыць чагосьці новага

Канферэнцыя, якая прайшла ў Брусэлі 9 красавіка, не з'яўляецца нейкім радыкальным паваротам у стасунках Брусэля і Менска.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Радыё Свабода» заявіў Петэр Стана (на фота), прэс-сакратар камісара ЕЗ у пытаннях пашырэння і палітыкі добрасуседства Штэфана Фюле.

- Ці гэтая канферэнцыя, на якой прагучалі заклікі да ўзнаўлення дыялогу паміж Брусэлем і Менскам, не абазначае, што мы сталі сведкамі чарговай адлігі ў стасунках Еўразвязу зь Беларуссю?

- Не. У прынцыпе, усё тое, што робіцца ў Брусэлі ці то Еўрапейскім парламентам, ці то Еўракамісіяй, або іншымі інстытуцыямі і арганізатарамі такіх канферэнцый, з’яўляецца часткай палітыкі ангажавання, якую Еўразвяз хоча мець з Беларуссю. Калі я кажу Беларусь, я ня маю на думцы ўладаў, бо для нас Беларусь – гэта таксама людзі. З увагі на становішча беларускага рэжыму, узровень афіцыйнага дыялогу і афіцыйных кантактаў з прадстаўнікамі рэжыму вельмі абмежаваны. Але гэта не азначае, што мы ня хочам мець кантактаў з беларусамі, з беларускім грамадствам. Таму мы размаўляем з прадстаўнікамі апазіцыі і грамадзянскай супольнасці. Так што гэтая канферэнцыя не азначае нечага новага, нейкай змены. Гэта толькі знак, што мы, як еўрапейцы, хочам ангажаваць Беларусь, бо мы лічым, што людзі ў Беларусі заслугоўваюць таго, каб мець еўрапейскую перспектыву і належаць да еўрапейскай сям’і.

- Ці застаецца вызваленне ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі абавязковай умовай вяртання Брусэля да нармальных стасункаў з Менскам?

- Вядома. Не толькі вызваленне ўсіх палітычных зняволеных, але і іх рэабілітацыя.

- Хто вінаваты ў тым, што паміж Еўразвязам і Беларуссю няма пагаднення аб ільготным візавым рэжыме для некаторых катэгорый грамадзян?

- Мы на гэта глядзім не праз прызму чыёйсьці віны. Мы проста адзначаем факт: Еўразвяз прапанаваў Беларусі пачаць абмеркаванне гэтай справы, але пакуль што мы не атрымалі ніякага адказу.

Нагадаем, 9 красавіка ў Брусэлі адбылася канферэнцыя пад назвай «Дыялог аб мадэрнізацыі з беларускім грамадствам». Старшыня руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч выказаўся на ёй у падтрымку дыялогу Еўразвяза з рэжымам, бо гэта, з ягоных слоў, «адцягне Беларусь ад Расеі». Палітык заявіў, што лібералізацыя ў 2009-2010 гадах дала вынік, а правакацыя на плошчы 19 снежня 2010 года адбылася «не без удзелу расейскіх спецслужбаў». Таксама Мілінкевіч заклікаў Еўразвяз адмовіцца ад санкцый.

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках