18 траўня 2024, Субота, 21:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Горках зноў праламалася плітка, выкладзеная да «Дажынак»

37

Каля амфітэатра, які пабудавалі ў Горках да леташніх «Дажынак», праламалася плітка.

Яміна выйшла даволі глыбокая. Абрынанне адбылося без ахвяр, піша мясцовы сайт horki.info.

Пра тое, што такое можа адбыцца, раней папярэджвала інжынер-гідратэхнік Вольга Савельева. Яна нават напісала ліст у адміністрацыю Лукашэнкі. У сваім звароце спецыялістка папярэджвала, што схіл Ніжняга возера да яго ўмацавання каранямі дрэў быў спярэшчаны глыбокімі равамі, што ўжо выклікала частыя праломы дарогі. «Механічныя ўласцівасці мясцовага грунта спрыяюць яго далейшаму зрушэнню», - запэўнівала Вольга Данілаўна.

Дзеля будаўніцтва амфітэатра ў гэтым месцы былі высечаныя сотні дрэў, супраць чаго выступалі жыхары горада.

Раней у Горках ўжо неаднаразова здараліся праломы ходнікаў, адрамантаваных напярэдадні леташніх «Дажынак». А праз два месяцы пасля правядзення фестывалю быў зачынены на рамонт надоечы пабудаваны яго галоўны аб'ект - культурна-забаўляльны цэнтр. Прычына была ў тым, што праз парушэнні тэхналогіі будаўніцтва працякаў дах будынка.

Напісаць каментар 37

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках