28 красавiка 2024, Нядзеля, 20:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Коммерсант»: Лукашэнка, Асад і Ахмадзінежад - адзіныя саюзнікі КНДР

40
«Коммерсант»: Лукашэнка, Асад і Ахмадзінежад - адзіныя саюзнікі КНДР

Масква і Пекін адмаўляюцца ад падтрымкі паўночнакарэйскага рэжыму.

На мінулым тыдні КНДР прапанавала ўсім замежнікам, якія знаходзяцца на тэрыторыі Паўднёвай Карэі, пакінуць гэтую краіну ў інтарэсах уласнай бяспекі. У сваю чаргу, улады Паўднёвай Карэі павысілі ўзровень боегатоўнасці да другога («лімітавая пагроза») - самага высокага ў мірны час. Па дадзеных амерыканскіх і паўднёвакарэйскіх вайскоўцаў, як мінімум адна паўночнакарэйская балістычная ракета з верагодным радыусам дзеяння 3000 км запраўленая і гатовая да запуску, піша «Коммерсант».

Тым часам усё больш яўная становіцца ізаляцыя, у якой апынуўся рэжым Кім Чон Ына. Ад яго фактычна адвярнуліся два ключавых саюзніка - Кітай і Расея.

Расейскі міністр замежных спраў Сяргей Лаўроў заявіў, што Расею «трывожыць нагнятанне... напружанасці ». А прэс-сакратар МЗС РФ заявіў, што «для Расеі... катэгарычна непрымальнае падобнае грэбаванне Пхеньянам рашэннямі СБ ААН». Праўда, гнеў або падтрымка Расеі не так ужо важныя для Паўночнай Карэі - куды больш значнай стала рэакцыя Кітая, галоўнага карэйскага донара і абаронцы. Зусім нядаўна Кітай - нечакана для многіх - падтрымаў новы пакет санкцый супраць Паўночнай Карэі.

У запасе ў Кім Чон Ына яшчэ, зразумела, застаюцца Сірыя, Іран і, магчыма, Беларусь, але іх падтрымка ні на што не ўплывае. Карэйская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка, падобна, дамаглася статусу татальнага ізгоя, і пазбавіцца ад яго яна зможа толькі коштам вялікіх высілкаў.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках