2 траўня 2024, Чацвер, 6:13
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Пасля пратэстаў менскай гімназіі вярнулі статус беларускамоўнай

13
Пасля пратэстаў менскай гімназіі вярнулі статус беларускамоўнай

Пасля пратэстаў скульптара Геніка Лойкі менскай гімназіі № 4 загадана вярнуцца да беларускай мовы.

Упраўленне адукацыі Фрунзенскага раёна Менска абавязала адміністрацыю адзінай у раёне беларускамоўнай гімназіі № 4 унесці папраўкі ў статут, перадае «Радыё Свабода».

У мінулым годзе дакумент без папярэдняга інфармавання бацькоў навучэнцаў быў адкарэктаваны, у выніку чаго разам з беларускай мовай навучання была ўведзеная і руская. Такі паварот падзей выклікаў незадаволенасць часткі бацькоў, якія запатрабавалі тлумачэнняў ад кіраўніцтва гімназіі і вышэйшых органаў.

21 лютага, у Міжнародны дзень абароны роднай мовы, вядомы скульптар Генік Лойка выйшаў да ўстановы, дзе вучыліся і вучацца зараз трое яго дзяцей, з плакатам «Віншуем зь Міжнародным днём абароны роднай мовы! Гімназія № 4 была апошняй беларускамоўнай школай». Неўзабаве пасля пачатку акцыі Лойка быў затрыманы і асуджаны на 5 сутак адміністрацыйнага арышту за «парушэнне правілаў арганізацыі і правядзення масавага мерапрыемства».

Тым часам бацькі іншых навучэнцаў гімназіі пачалі збор подпісаў за перагляд моўнай часткі статуту - было сабрана некалькі дзесяткаў подпісаў, якія перадалі ва Упраўленне адукацыі Фрунзенскага раёна Менска. На падставе гэтага звароту чыноўнікі ад адукацыі прымусілі адміністрацыю гімназіі вярнуць у беларускамоўную школу родную мову. Да 15 красавіка кіраўніцтва гімназіі павінна звярнуцца ў Камітэт адукацыі Менгарвыканкама з хадайніцтвам унесці ў статут адпаведныя змены.

Фота: «Наша Ніва»

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках