Лукашэнка з'явіўся на экране з падбітай губой
233- 16.04.2013, 9:27
Беларускія тэлеканалы ўчора паказалі кіраўніка з рассечанай губой.
Лукашэнка ў эфіры тэлеканала ОНТ распавядаў пра падрыхтоўку да сустрэчы кіраўнікоў урадаў краін СНД, якая пройдзе ў Менску ў траўні. Гэтаму была прысвечаная яго сустрэча з выканаўчым сакратаром арганізацыі Сяргеем Лебедзевым.
Дзе і якім чынам дыктатар атрымаў траўму - невядома, паведамляе «Еўрарадыё».
Адзначым, што афіцыйнае тэлебачанне стараецца не паказваць кіраўніка ў непрывабным для яго святле.